Прызнаны палітвязнем мужчына, які быў затрыманы за чахол з надпісам «Маліцеся за Беларусь»

Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Ён быў затрыманы за выяву дзяўчыны у вобразе малітвы з надпісам «Pray for Belarus».
Пасля затрымання ў маладога чалавека, як сцвярджаюць сілавікі, знайшлі фотаздымкі з пратэстаў 2020 года. Гэта стала нагодай для ўзбуджэння крыміналкі па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Праваабаронцы прызналі Дзмітрыя палітзняволеным.