«Перадача не паложана»: другі шумілінскі святар працягвае знаходзіцца ў ізалятары
![«Перадача не паложана»: другі шумілінскі святар працягвае знаходзіцца ў ізалятары](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2024/05/photo_2024-05-28_17-39-32-1024x682.jpg)
Выданне «Katolik.life» патэліла у ізалятар, каб даведацца, што адбываецца з пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне айцом Анджэем Юхневічам.
Супрацоўнік пацвердзіў, што клірык знаходзіцца па стане на 28 мая ў ізалятары, яму не дазваляюць перадачы. Праз некалькі дзён там змогуць прыняць толькі туалетную паперу.
Айцец Анджэй знаходзіцца за кратамі ўжо 20 дзён: 8 мая ён быў затрыманы разам з другім святаром. 10 мая адбыліся суды.