Павал Севярынец папрасіў мітрапаліта Веньяміна абараніць бел-чырвона-белы сьцяг

Вольга Севярынец напісала на фэйсбуку:
“Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну з просьбай уступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сымбаль.
У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай – патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.
Увага, пытанне, ці адкажа Веніямін Севярынцу?”
Нагадаем, што шэраг калектыўных зваротаў ад вернікаў, у тым ліку з тысячамі подпісаў, мітрапаліт Веніямін пакінуў без адказу.