Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юПа-беларускуПратэстанцкія цэрквы

Пасха: як народ свабоду здабываў. Пастар Антоній Бокун параўноўвае падзеі мінулага з беларускай сучаснасцю

У дванацатым выпуске серыі Гісторыя аднаго пратэсту, якая вядзецца на хрысціянскім канале Worship Belarus, пастар Антоній Бокун напярэдадні Вялікадня дае параўнанне старазапаветных падзей з тым, што адбываецца ў Беларусі зараз.

Кіраўнік-прыгнятальнік, змучаны народ, несправядлівасьць і зацісканьне гаек – нешта нагадвае. Беларуская сытуацыя не ўнікальная ў гісторыі. Дзесьці гэта ўжо было…
Хто выводзіць народ з рабства? Колькі часу на гэта патрэбна? Як будзе жыць наступнае пакаленьне? І ўрэшце – калі, калі ж здарыцца доўгачаканая перамога?
Адказы на гэтыя пытаньні шукаем разам з пастарам Антоніем Бокунам у Пасхальнай гісторыі выхаду ізраільскага народу з эгіпецкага палону.