Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пастара з Хойніцкага раёна затрымалі па крымінальнай справе — абвінавачваюць у перадачы звестак пра расійскую тэхніку

У Беларусі затрымалі евангельскага пастара Алега Лойку з вёскі Небытаў Хойніцкага раёна. Паводле інфармацыі, яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі краіны.

48-гадовы пастар шмат гадоў служыў у мясцовай царкве хрысціян веры евангельскай і займаўся рэабілітацыяй залежных у межах хрысціянскай місіі «Вяртанне». У дзясятках дзяржаўных СМІ пра яго пісалі як пра прыклад духоўнага і сацыяльнага служэння.

У снежні 2024 года Алега ўжо арыштоўвалі на 10 сутак — за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер ягоная гісторыя атрымала крымінальны працяг.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава