Пастар Антоні Бокун: “Ты Госпад Беларусі, Ты Той, Які трымаеш наш народ у Сваіх руках”

Пастар Антоні Бокун на дзявятай вулічнай малітве царквы “Новае Жыцьцё”:
“Госпад, я дзякую Табе за ўсе Твае намеры, якія ёсьць на дабро, а не на зло. Я дзякую Табе, што Ты трымаеш нас, нашую краіну ў Сваіх руках. Госпад, можа быць ты праводзіш нас такою далінай сьмяротнага ценю, далінай выпрабаваньняў, каб многія знайшлі мір з Богам, каб многія маглі сказаць: “Калі Бог за нас, хто супраць нас?” Каб яны знайшлі свой супакой ля ног Ісуса Хрыста. Табе, Ісус, слава, хвала і чэсьць. Ты Госпад Беларусі, Ты Той, Які трымаеш наш народ у Сваіх руках. Табе слава на вякі вякоў. Хрыстос уваскрос!”