Аналітыка, каментарыіВыступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫ

Папа Рымскі прыедзе ва Украіну. А ў Беларусь?

Rerum Novarum

Аўтарскі канал пра Беларусь, Касцёл і ўсяго патроху.

Іншыя нататкі

У 2022 годзе ва Украіну мае адбыцца візіт Папы Рымскага Францішка ва Украіну. Пра гэта ўжо мае два паведамленні.

Спачатку ў верасні рыма-каталіцкі арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі паведаміў польскім медыям, што «Святы Айцец плануе такі візіт у будучым годзе».

А пару дзён таму пра гэта ж на Кіеўскім форуме бяспекі паведаміў і грэка-каталіцкі мітрапаліт Святаслаў Шаўчук. Дату ён не назваў, але распавёў, што «ўжо жывем у чаканні і падрыхтоўцы».

«Гэта вельмі магутны сігнал падтрымкі нашага народа і нашай дзяржавы», – сказаў мітрапаліт.

Гэта будзе ўжо другі візіт Папы Рымскага ва Украіну. Першым быў Ян Павел ІІ у чэрвені 2001 года.

У Беларусь яшчэ ніхто з Папаў так і не прыехаў. І ў агляднай перспектыве яго прыезду не прадбачыцца. Колькі гадоў ні казалася, што ён можа наведаць Беларусь, але воз і сёння там. Ужо нават надакучыла чакаць і абмяркоўваць. Для ад 10 да 20% беларусаў візіт архіпастыра застаецца немагчымым. Хоць зараз, напрыклад, ён наведвае амаль цалкам праваслаўныя Грэцыю і Кіпр. Там каталікоў – усяго 0,4% і 2,9% адпаведна.

Папскі візіт у Беларусь быў немагчымым да 2020 года, а цяпер і ўвогуле выглядае фантастычным.