Царква і палітычны крызіс у Беларусі

“Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй…” (Мк 6, 4)

“Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй…” (Мк 6, 4)

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Ад апошняга майго відэа , “#Адміністратыўны_працэс 24.23.”, якое вышла 01.07.2021 і было прысвечана паходу ў Расонскі РАУС, бо супраць мяне ізноў вядзецца адміністртатыўны працэс, я гэтыя тры дні, як той старазапаветны Якуб змагаўся з Богам.
Я думаў, што я павінен сказаць цяпер, бо да ўсяго ж, у той самы дзень, калі знаходзіўся ў РАУС, адбылося спатканне з памочнікам Расонскага пракурора. Ён мне ласкава агалосіў афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння законаў, выдадзенае за подпісам першага намесніка пракурора Віцебскай вобласці Шапавалава Дз. А.
Калі чытаўся той грозны тэкст, у мяне склалася ўражанне, што мяне спрабуюць абвінаваціць у экстрэмізме, распальванні варожасці, у прапагандзе фашызму, непавазе да дзяржавы, ў распаўсюдзе паклёпу на дзяржслужачых і нявернай інфармацыі пра фальсіфікацыі выбараў, а, нават, непавазе да мітрапаліта Веніяміна і няверы ў вялікую перамогу, што сьвяткуецца 9 мая.
Гэта ўсё ўзгадваю па памяці з пачутага, бо на рукі мне нічога не выдалі, бадай, сакрэтны дакумент атрымаўся.
….
Безумоўна, я разумею, што пракуратура не жартуе і мяне хоць невінаватага, могуць назначыць злачынцай. Толькі ў такім выпадку экстрэмізмам прыдзецца назваць і заклік да пакаяння ў злачынствах распальваннем варожасці; нянавісць да зла, беззаконня і насілля — прапагандай фашызму; змаганне ў роўнай ступені з кожным аўтарытарным і таталітарным рэжымам, нават з тым, прыхільнікі каторага перамаглі нацызм і фашызм пад-час другой сусветнай вайны- непавагай да царкоўных іерархаў; сарказм над малітвеннікамі, якія разбіваюць лоб у паклонах, але паклоны аддаюць не Богу-неверай у Вялікую перамогу; патрабаванне адкрыць архівы, бо ёсць жаданне пазнаць гісторыю трагедыі вайны, каб ніколі зноў не паўтарыўся той жах на нашай зямлі.

Разумею, што ў сённяшні час і гэта можа быць не праблема. Аднак, пераварочваннем сэнсу фундаментальных паняццяў дабра і зла, насамрэч, нічога не паменяеш. Бо і так мы ўсе ведаем на чыім баку ёсць Праўда.

Аднак, я гавару не таму, што думаю, што пачуеце, але таму, каб потым не апраўдваліся, што вам ніхто не казаў. Бог прамаўляе ў вашых сумленнях дакладна так, як і ў маім.

Ггісторыя пацвярджае, кожны прарок у Ізраілі быў забіты, кожны святар у СССР прайшоў праз рэпрэсіі, кожны хто сёння гаворыць праўду можа паўтарыць іх лёс, але ж таксама ўсе хто служыў злачынным рэжымам меў трыбунал.
Давайце не правераць законы гісторыі, і іх немагчыма змяніць, давайце меняць сваё жыццё.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава