Небяспечны дом. Што зараз адбываецца ў Беларусі?
АлесьПапко
каталіцкі студэнт у Нямеччыне.
Захопніцкая вайна Расіі супраць Украіны вельмі часта засланяе крытычную сітуацыю ў суседніх краінах, такіх як Беларусь. Фундаментальным правам чалавека, такім як свабода выказвання меркаванняў, надаецца ўсё менш увагі, піша Алесь Папко. «Хрысьціянская Візія» зрабіла пераклад разважанняў каталіцкага студэнта ў Нямеччыне аб палітычным пераследзе каталіцкіх вернікаў у Беларусі у нямецкім анлайн часопісе.
«Адкуль ты родам, яшчэ раз? А, Беларусь. А калі ты збіраешся вяртацца?» Нядаўняе пытанне наглядчыка за маім домам крыху разгубіла мяне. Я спытаў сябе, ці трэба цяпер распавядаць цалкам – што адбываецца ў краіне, ці лепш не ўдавацца ў дэталі.
Кожны раз, калі гартаеш стужку навінаў беларускіх СМІ, вы адчуваеце неспакой. Вы сядзіце скаваныя і бязмоўныя, утаропіўшыся ў экран. Агляду загалоўкаў дастаткова: «дзве сям’і былі затрыманыя з-за каментараў у Фэйсбуку», «арыштаваны з-за здымкаў з пратэстаў у жніўні 2020 на мабільным тэлефоне», «пяць гадоў калоніі для касіра: ён нібыта быў падпісаны на апазіцыйныя тэлеграм-каналы».
Як святар стаў палітвязнем
Самае сумнае — гэта прадчуваць, што гэтакая сітуацыя ў Беларусі гэта стала будзённасьцю. Пасля меркаваных фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў жніўні 2020 года і пераследу пратэстоўцаў сітуацыя з правамі чалавека ў краіне надзвычай пагоршылася. Узмацняецца палітычны пераслед. Дастаткова выказаць ўласнае крытычнае меркаванне , каб апынуцца за кратамі. Яшчэ горш, калі вы знаходзіце ў спісе [затрыманых] знаёмыя прозвішчы старых калег па працы або сяброў па ўніверсітэце. Ці вядомыя імёны святароў, як напрыклад Анджэй Юхневіч OMI.
Разам з сабратам па ордэну святар быў затрыманы і ўвязнены 8 траўня пасля дыяцэзіяльнага сходу святароў. Спачатку яго абвінавацілі ў тым, што ў лютым 2022 года ён размясціў выяву ўкраінскага сцяга у сваім профілі на Фэйсбуку. За гэта Анджэй Юхневіч быў чатыры разы асуджаны на 15 содняў арышту, а пасля супраць яго распачалі крымінальную справу. Разам з 1384 чалавекамі праваабарончая арганізацыя «Вясна» прызнала яго палітвязнямі ў Беларусі.
Царква больш не робіць крытычных выказванняў
Я асабіста ведаю пробашча Анджэя. Саракагадовы місіянер аблат мае добрае і спачувальнае сэрца. Як можна яму дапамагчы? Афіцыйная царква не каментуе гэтую справу. Пасля моцнага супрацьстаяння з урадам у жніўні 2020 года царква больш не крытыкуе яго. Але дзяржава любіць дэманстраваць сваю пазіцыю сілы: вязень не адзіны святар, які зараз знаходзіцца ў турме.
У турме «палітычным» асабліва цяжка: ім не даюць ані матрацаў, ані кніг, а часта і магчымасці падыхаць свежым паветрам ці прыняць душ. Акрамя таго, да гэтага дадаюцца перапоўненыя камеры, парушанні рытма сну, пастаянныя стрэсы і страх фізічнага гвалту.
Калі я збіраюся вяртацца? Зараз у мяне няма адказу на пытанне наглядчыка дома.