Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Нацысцкая сімволіка» ў колерах самазабойчага ідыятызму

«Нацысцкая сімволіка» ў колерах самазабойчага ідыятызму

«Нацысцкая сімволіка» ў колерах самазабойчага ідыятызму

Ксяндза Вячаслава Барка судзяць за «прапаганду нацысцкай сімволікі» – менавіта гэтак капітан міліцыі Гаўрылаў назваў калаж у колерах афіцыйнага сцяга РБ з афіцыйным гербам РБ.

Гаворка пра гэты пост у Facebook.

Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок вядзе YouTube-канал і не хавае сваіх поглядаў на падзеі ў Беларусі. Гэта камусьці не спадабалася.

«Папы́ мусяць маўчаць ці казаць толькі тое, што нам падабаецца», – характэрная пазіцыя яшчэ савецкай сістэмы.

Да чаго прычапіцца ў відэазваротах святара, відаць, не знайшлі, таму давялося выкручвацца. «Выкруціліся».

Згодна з Кодэксам пра адміністратыўныя правапарушэнні, «пад нацысцкай сімволікай ці атрыбутыкай разумеюцца сцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны ці апазнавальны знак Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Нямеччыны».

На мой погляд, хіба толькі пасля трох-чатырох літраў масандры калаж Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм» можна прыняць за эмблему ці знак нацыянал-сацыялістаў.

Магчыма, нацысцкай сімволікай палічылі ўласна сучасны дзяржаўны герб і колеры дзяржаўнага сцяга? Самакрытыка – гэта добра. Але малаверагодна, што гэта яна.

Загад стварыць праблемы каталіцкаму святару быў атрыманы – загад выконваецца. Якасць выканання? А чаго вы чакалі? Людзей у пагонах, якія пільнуюцца законаў ці хаця б проста ведаюць іх, магчыма, ужо і няма ў распараджэнні дзейных уладаў.

Хіба не было ўжо прэцэдэнтаў прававога абсурду? Ад «чарга ў краму – гэта масавае мерапрыемства», да «сцяг на балконе – гэта незаконны пікет». Бі, саджай, штрафуй – менш чытай. А думаць увогуле шкодна для справы.

Галоўнае – запалохаць, стварыць атмасферу дзяржаўнага тэрору. А закон? Не да законаў ім цяпер.

Аднак мала што так аслабляе дзейную ўладу, як відавочны абсурд і пагарда да выканання ўласнага заканадаўства.

Сваволле і відавочна антыправавы тэрор «праваахоўнікаў» толькі яшчэ больш абураюць вялікія масы людзей, даказваюць ім, што існы лад не мае перспектываў для развіцця і мусіць быць ліквідаваны.

Каб дзеці маглі жыць у нармальнай дзяржаве, дзе законы пачнуць працаваць.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Аляксандр Гелагаеў, гісторык, вайсковы аглядальнік

Белсат


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава