На малітве аб еднасці хрысціян у Гродне прадстаўнік БПЦ дэманстратыўна не сеў ля грэка-католіка
Упершыню на штогадовым мерапрыемстве ў Гродне крэсла для прадстаўніка праваслаўных пуставала. Пасланнік арцыбіскупа Антонія Дароніна сеў асобна ад прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій па-за прэзбітэрыем. Да гэтага ўпершыню БПЦ прадстаўляў не святар, а семінарыст Мінскай Духоўнай Семінарыі.
«Не павінна быць месца спробам навязаць штучнае “адзінства”, — напісаў у лісце да ўдзельнікаў арцыбіскуп Даронін, — «гісторыя паказвае, што такія палітычна-рэлігійныя праекты заўсёды цягнулі за сабой сумныя наступствы”.
Па інфармацыі Хрысціянскай Візіі, у папярэднія гады гучалі намёкі каб не садзіць побач прадстаўнікоў БПЦ і грэка-католікоў.
Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян адбываецца ва ўсім свеце ўжо амаль 60 год. Традыцыйна на гэта мерапрыемства збіраюцца прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Такія падзеі шмат год ладзяцца і ў Беларусі.