На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі
Кампазіцыя, якая была ў плэйлісце мітынгоўцаў у 2020-м, нечакана прагучала ў эфіры тэлебачання. Гэта быў выпуск перадачы «Скажынемаўчы» на «Беларусь 1». Госцем перадачы стаў іераманах Агафангел сербскага паходжання. Ён шмат гадоў аднаўляе пад Пінскам манастыр.
Вось ён і выканаў акапэла кампазіцыю, якая лічыцца сімвалам пратэсту ў Беларусі.






