Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігуранта гарадзенскай «справы аб счэпцы»

«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігуранта гарадзенскай «справы аб счэпцы»

«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігуранта гарадзенскай «справы аб счэпцы»

Гарадзенцы, якіх судзяць за счэпку на пратэставым мітынгу, выступілі з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 4 сакавіка.

У справе пяць фігурантаў:

  • родныя сёстры Надзея Сьцепанцова (49 гадоў) і Жанна Захаркевіч (47 гадоў);
  • родныя браты Ўладзімер Седзянеўскі (36 гадоў) і Юры Седзянеўскі (39 гадоў);
  • прадпрымальнік Аляксандар Якубоўскі, які пасярод суду зьнік.

Усе маюць вышэйшую адукацыю, раней не судзімыя. Падчас працэсу яны застаюцца на волі.

Усіх пяцёх вінавацяць у парушэньні двух артыкулаў: «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК) і «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364 КК).

Пацярпелымі прызналі 11 міліцыянтаў. Падчас судовага працэсу яны давалі паказаньні зь іншага пакоя, не паказвалі твараў і не называлі сваіх сапраўдных імёнаў. Некаторыя замест сваіх хатніх адрасоў называлі адрасы горадзенскіх актывістаў.

Паводле абвінавачаньня, пяць фігурантаў справы ўзялі ўдзел у пратэставым шэсьці па вуліцы Гарнавых у Горадні 6 верасьня. Яны нібыта пагражалі пацярпелым міліцыянтам гвалтам. У віну ім паставілі тое, што яны ішлі ў шэрагу, узяўшыся за рукі, і што «сваімі целамі выпіхвалі супрацоўнікаў са свайго шляху». Па афіцыйнай вэрсіі, аўтапарк і тралейбуснае дэпо панесьлі шкоду на 71 рубель 69 капеек.

Апошняе слова Юры Седзянеўскага:

«Я думаю, што падзеі 6 верасьня пачаліся крыху раней, у жніўні. 6 верасьня я вырашыў пайсьці паглядзець на людзей, якія выступаюць супраць гвалту. Па дарозе я стаў сьведкам гвалту з боку „людзей у чорным“. Цяпер мяне вінавацяць у гвалце, такая іронія.

З самага дзяцінства я ня памятаю, каб я зь некім нават біўся. Усе мяне лічаць дыпляматам, у любых стасунках, калі ёсьць напал, я спрабую гэта злагодзіць.

З самага дзяцінства мяне прывучалі да традыцый хрысьціянства, а ў хрысьціянства законы і парадкі значна больш жорсткія, чым у нашай сыстэме. Мы як хрысьціяне працуем ня толькі над сваімі ўчынкамі, але і над тым, што мы кажам, і нават над тым, што мы думаем. Нават калі мы падумаем нешта кепскае, для нас гэта ўжо лічыцца грахом.

Паколькі мы і нашыя сем’і традыцыйна веруючыя, мы спадзяёмся на Бога, лічым, што ўсе выпрабаваньні, які нам Бог дае, мы здольныя вытрываць. Усё гэта пойдзе нам на карысьць, мы адкрыем для сябе шмат чаго новага, навучымся больш любіць адно аднаго, у сям’і.

Хочацца адзначыць, што вакол нашых сем’яў зьявілася даволі вялікая падтрымка з боку нашых знаёмых, сваякоў, блізкіх. Гэта неймаверна. Мы ўсё гэта перажывем. Ніхто мне ніколі не задаваў пытаньня, што здарылася. Усе зьдзіўленыя, вядома, але ўсе ўсё цудоўна разумеюць».

Поўны артыкул на Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава