Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Моладзь, пратэсты і нашы каштоўнасці: супольны роздум тэлеграм канала Каталіцкая Беларусь: адраджэнне і Задзiночання беларускіх студэнтаў (ЗБС)

Моладзь, пратэсты і нашы каштоўнасці: супольны роздум тэлеграм канала Каталіцкая Беларусь: адраджэнне і Задзiночання беларускіх студэнтаў (ЗБС)

Placeholder

Мы шмат разоў задумваліся пра тое, якое ж месца ў цяперашнім змаганні за незалежнасць ад дыктатуры павінна займаць моладзь, у тым ліку, каталіцкая. Рыхтуючы нашы тэксты, мы звярталіся да такіх хрысціянскіх каштоўнасцяў як міласэрнасць, усёдаравальная любоў ( тут і тут ), спачуванне і ўзаемадапамога. Вельмі рады, што адказы ў цэлым супадаюць з нашай думкай.
Спадзяёмся, што гэты матэрыял будзе для Вас карысны.

Абмеркаваць з намі можна тут: catholicbelarus@protonmail.com

КБ: Як сябе павінна паводзіць каталіцкая моладзь ва ўмовах сучаснага крызісу ў Беларусі?

ЗБС: Як бы гэта не гучала, моладзь павінна заставацца каталіцкай. Я хачу звярнуць вашую ўвагу на такія дакуманты, як Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, Кампендыўм Сацыяльнага Вучэння Касцёла, а таксама на апошнюю энцікліку Папы Францішка “Усе браты”.
Касцёл кажа нам пра падракаванне ўладам, але не пра падпарадкаванне граху. І нават калі ўлады з’дзяйсняюць да нас грэх, мы не павінны адказваць тым жа. Бог не дае нам такога права. Але Папа Францішак падтрымлівае змаганне беларусаў за дэмакратычная перамены.

Так сама звярніце ўвагу на ліст Святланы Ціханоўскай да Папы, ён вельмі добра ўказвае, на што павінен арыентавацца сапраўдны хрысціянін.

КБ:Ці будуць пратэсты працягвацца і ў якой форме?

ЗБС: 246. Ад тых, хто моцна ацярпеў у выніку несправядлівасці і жорсткасці, нельга патрабаваць свайго роду «грамадскага прабачэння». Прымірэнне – гэта штосьці асабістае, і ніхто не можа навязаць яго ўсяму грамадству, нават калі стаіць задача ўсімі сіламі гэтаму садзейнічаць.

  1. У наш час лёгка ўпасці ў спакусу перагарнуць старонку і сказаць, што ўсё гэта адбылося даўно, і мы павінны глядзець у будучыню. Богам прашу, не! Без памяці мы ніколі не зможам рухацца наперад, мы не зможам развівацца без поўнай і яснай памяці.
  2. Прабачыць не азначае забыцца.

Гэтыя цытаты з Энцыклікі адказваюць лепей за ўсё. Ні водны каталік не павінен ігнараваць тое, што адбываецца з яго бліжнім, ён не можа проста жыць сваем жыццём, пакуль ягоныя браты пакутуюць. Але гэта не можа быць помстай дзеля варварскага разумення справядлівасці.

Што тыча формы, пратэст супраць нясправядлівасці можа быць розны. Шмат людзей сканцэтрараваны на вуліцы, але перад усім павінны быць малітва і справы міласэрднасці. Бог кажа: “Літасці хачу, а не ахвяры” (Мц. 9:13). Наведаць вязня, суцешыць удаву — усё гэта актуальна і ў наш час. Напісаць поштоўку вязню, паразмаўляць з дэканам наконт заступніцтва за адлічаных студэнтаў, ахвяраваць грошы для тых сям’ю, што засталіся без бацькоўская апекі. І абазякова маліцца за нашую краіну і за ЎСІХ людзей. Сілавікі таксама патрабуюць малітвы: людзі павінны маліцца за ўсіх, хто чыне беззаконнасць, каб адкрыліся іхнія вочы, а сэрдца цягнулася за Хрыстом, не за Мамонай. “Жніва вялікае, але работнікаў мала” — заўсёды ёсць, што рабіць і да чаго далучыцца.

КБ: Як павінны дзейнічаць святыя айцы?

ЗБС: Не лічу, што мы можам камусьці ўказваць што рабіць, бо ў Бібліі ўжо ўсё напісана. Айтец Аляксандр Кухта быў ў валантэрскім лагеры на Акрэсціна і разам з айцом Уладіславам Багамольнікым служыў ліцію на Плошчы Пераменаў, арцэбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да дыялога кіраўніцтва МЗС і маліўся пад турмой на Валадарскага і Акрэсціна, арцэбіскуп Арцемій заклікаў да пакаяння, ксёндз Вячаслаў Барок і дагэтуль вядзе свой YouTube-канал, дзе разважае з хрысціянскага пункту гледжання на тое, што адбываецца ў краіне. Усе гэтыя святары могуць быць прыкладамі.

КБ: Якіх арыентыраў павінна прытрымлівацца моладзь апроч свабоды народа?

ЗБС: Правы чалавека, дэмакратыя, законнасць, любоў і павага да бліжняга і самога сябе.

Адказ падрыхтаваны юрыдычным сакратаром ЗБС, які таксама з’яўляецца практыкуючым вернікам. Задзіночанне агулам падтрымлівае напісаную пазіцыю.

Вялікі дзякуй за гутарку!
Беражы Вас Бог!
Жыве Беларусь!⚪️🔴⚪️🙏🏻

Крыніца: Каталіцкая Беларусь: адраджэнне


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава