Месяц без Вітольда Ашурка. Грэка-каталіцкая парафія Антвэрпэна рыхтуецца ўсталяваць памятную шыльду ў яго гонар

Іван Майсейчык, пробашч беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпэне, заклікае дапамагчы ўшанаваць памяць Вітольда Ашурка ў храме:
“Гераічная смерць Вітольда Ашурка 30 дзён таму назад (21 траўня 2021) у засценках рэжымнай катавальні, ягонае ахвярнае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокая каталіцкая вера проста забавязвае нас да ўшанавання ягонай памяці ў нашым храме і па ўсёй чыста Беларусі.
Перакананы, што неўзабаве імем ягоным будуць названыя вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак ды з’явяцца помнікі і шыльды, што будуць нагадваць аб ім і ягоным жыцці і подзьвігу ды служыць прыкладам для нашчадкаў…
А пакуль што, пасля разважанняў і малітвы, будучы вельмі кранутым ягоным мучаніцтвам, якое ў хрысціянскай традыцыі разумеецца як НАЙВЫШЭЙШАЕ СВЕДЧАННЕ і НАСЕННЕ, я, як пробашч парафіі, прыняў рашэнне ўвекавечыць ягонае імя ў нашай святыні.
Заклікаю вернікаў і ўсіх людзей добрай волі далучыцца да гэтага чыну.”
