«Магутны Божа» ў Парыжы

14 сакавіка ў Парыжы адбыўся дабрачынны канцэрт, прысвечаны ахвярам вайны ва Украіне. У ім прыняў удзел Беларускі хор Парыжа, які спявае падчас праваслаўных літургій на беларускай мове. Хор выкарыстоўвае беларускую музыку 16-17 стст, а таксама творы класічных і сучасных беларускіх кампазітараў.
А 16 сакавіка Беларускі хор Парыжа прадстаўляў беларусаў на штогадовым і шматнацыянальным канцэрце духоўнай музыкі хрысціян Усходу і Захаду. Сярод удзельнікаў былі таксама кітайцы, копты, эфіопы, украінцы, армяне. Гучалі творы на французскай і нацыянальных мовах.
На канцэрце, да прыкладу, можна была пачуць на беларускай мове гімн «Магутны Божа» і літургічную песню «Херувімская».



