Ксёндз Вячаслаў Барок пра мігрантаў з Іраку і Беларусі і пра пазіцыю Ватыкану
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
БОГ «…любіць іншаземца, і дае яму хлеб і вопратку. Любіце і вы іншаземца, бо самыя былі іншаземцамі…» (Дрг 10.18-19)
Іміграцыя і бежанцы — гэта праблема старая як свет.
Пра яе ўжо ўзгадвалася ў Старым Запавеце.
Касцёл Каталіцкі таксама не выпускае яе з свайго позірку ды ўзгадвае пра яе у Кампендыі Сацыяльнага Вучэння Касцёла ў параграфах 100, 289, 297, 298, 308, 505.
А ў пар. 505, разажаючы пра клопат над бежанцамі, сцвярджае наўпрост «Касцёл з імі.»
Безумоўна, #папаФранцішак таксама прысвячае вельмі шмат увагі праблеме змушаных імігрантаў, некаторыя нават лічаць, што празмерна шмат.
Вось зацытую словы пантыфіка, якія ён сказаў ў 2017 г. «Не будзем забывацца, што сённяшняя праблема бежанцаў і мігрантаў з’яўляецца самай буйной трагедыяй пасля трагедыі Другой сусветнай вайны». Напэўна, гэтыя словы гучалі ў кантэксце еўрапейскага міграцыйнага крызіса, пік каторага выпаў на 2015 г. Тады ў Еўразвязе па розных падліках было зафіксавана ад 1 млн да 1,8 млн прыбыўшых бежанцаў ( для параўнання ў 2017г бежанцаў было толькі каля 200 тыс.чал. а ў мінулым годзе 95 тыс. чал.)
Сёння, калі чуем пра нарастаючае прыбыццё «турыстаў» з Іраку ў Беларусь, згодна са словамі Дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вольфавіча, актуальна ў Беларусі прабывае каля 6000 турыстаў, і, адпаведна, — нелегальна перайшоўшых мяжу Літвы бежанцаў у колькасці больш 4000 чалавек спачатку году, між іншым, гэта ў 50 разоў больш, чым у 2020г., між волі задаеш пытанне, ці не становіцца Беларусь у эпіцэнтры міграцыйнага еўрапейскага крызісу.
Калі гэтых 10 тыс чалавек раскінуць на 9,5 млн пражываючых беларусаў, то атрымаецца 1 мігрант на 950 чал. Гэта ў 5 разоў больш, чым было ў Еўропе ў мінулым годзе, хоць і ў 4 разы менш, чым было ў 2015г.
Гэтыя ўмоўныя лічбы дазваляюць зразумець, што бежанцы гэта сапраўды ёсць беларуская праблема.
Канешне, скептыкі скажуць, што ж бежанцы гэта хучэй літоўская праблема. І часткова трэба ім прызнаць рацыю. Бо сёння «беларуская праблема» значна больш сур’ёзная, чым імігранты з Ірака. Заўважце, тыя бежанцы, на дарогу і паслугі пасярэднікам, усе як адзін маюць наяўнымі з дзесятак тысяч еўра, а прыбываючы ў «квітнеючую і мірную Беларусь», не маюць ніякіх ілюзій, каб застацца ў ёй і імкнуцца глядзець на Беларусь праз літоўска-беларускую мяжу. Яны рызыкуюць і нелегальна перабіраюцца праз яе, каб апынуцца на «прагніўшым бездухоўным Захадзе».
Але ж мы маем сваіх бежанцаў з Беларусі. За бягучы год толькі адна Польшча выдала больш 12 тыс. гуманітарных візаў.
…
Неаднойчы чую нараканні, што Ватыкан недасткова заўважае Беларусь, яе боль, цярпенне і змаганне людзей за сацыяльныя каштоўнасці. Аднак, думаю акурат гэтая нарастаючая праблема бежанцаў, як трансферных праз Беларусь з Іраку ў Літву, але таксама і беспасрэдна ў постаці беларускіх грамадзян, маюць шанец стаць промнем святла, дзякуючы якому і Ватыкан, і міравая супольнасць убачаць яшчэ лепш праз завесу пануючай цемры над Беларуссю, яе праблемы.
…
Беларускі двузначны крызіс з бежанцамі можа выканаць функцыю надпіса SOS чалавека, патрапіўшага ў катастрофу.
…
А больш на ютуб