Ксёндз Вячаслаў Барок: «Сукамэрнікі-рэцыдывісты былі б ня горшымі міністрамі за цяперашніх»

Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію “Свабодзе” пра тое, як адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за малюнак “Стоп лукашызм” у Фэйсбуку, аўтарства мастака Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта “прапагандай нацызму”.