Крыжалом пад Астраўцом
У Астравецкім раёне невядомыя знішчылі помнік у выглядзе мяча, усталяваны ў гонар герояў паўстання 1863-1864 гадоў.
Дадзены акт правамоцна разглядаць як антыхрысціянскі вандалізм, бо помнік змяшчаў выявы крыжоў — каталіцкага і праваслаўнага.
Публічна на блюзнерства не адрэагавалі ні Гродзенская дыяцэзія Рыма-Каталіцкага касцёла, ні Лідская епархія Беларускай праваслаўнай царквы, у юрысдыкцыі якіх знаходзіцца тэрыторыя Астравецкага раёна.






