Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Комментарии христиан по поводу попыток суицида активистов

Комментарии христиан по поводу попыток суицида активистов

Комментарии христиан по поводу попыток суицида активистов

Дмитрий Дашкевич про политзаключенного, которые совершил попытку суицида в суде:

Божа мой, калі яны насмокчуцца нашай крыві?.. Тата Нябёсны, у імя ахвяры Сына Твайго, выратуй Сьцяпана і аднаві яго! Але няхай не застануцца без пакараньня ліхадзеі, якія зараз катуюць яго і ўсю Беларусь. Ісус Хрыстос, Ты Сам быў вязьнем, Ты Сам быў нявінна пакараны, Ты Сам зьведаў катаваньні, дык наведай сёньня ў камеры кожнага палітвязьня — суцеш іх любоўю Сваёй і ахіні Сваім мірам! І напоўні надзеяй на выратаваньне Тваё кожнае сэрца, якое прагне справядлівасьці і праўды. І няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча гэтай зямлі.

Протоиерей Георгий Рой пишет:

Каждые несколько дней в Беларуси трагедия. Одна за одной… Ужасающая смерть Витольда Ашурка. Самоубийство запуганного подростка-сироты Дмитрия Стаховского. Сегодня — попытка доведенного до отчаяния Степана Латыпова свести счеты с жизнью. А сколько еще тех людей, которые на грани?! Эти человеческие трагедии не должны становиться обыденностью нашей жизни!!! Я не знаю что можно сделать в нашей ситуации, чтобы реально помочь страждущим… Молюсь. Говорю. Стараюсь помочь. Призываю не молчать! Прошу всех людей доброй воли сделать хоть малую толику, чтобы подобные трагедии прекратились. Нужно срочно искать выходы из водоворота насилия!

Ксёндз Вячеслав Барок записал своё обращение по этому случаю. Фрагменты из него:

Сябры, пытаецеся што новага?  Ды нічога, вось пару дзён таму 1чэрвеня 2021г на судзе спрабаваў сабе горла перарэзаць Сцяпан Латыпаў… Яшчэ адна спроба суіцыду палітвязня. І хоць гэта становіцца ўжо нормай – трагічныя смерці ў невысветленых абставінах, а можа і забойствы або давядзенне да самазабойстваў, колькасць палітвязняў не змяншаецца, бо за краты саджаюць усё новых невінаватых людзей. У краіне, у якой насілле стала нормай, такія смерці абсалютна нічога новага. Ведаеце, калі думаю пра Беларусь і шукаю яе вобраз у Пісанні, то на думку прыходзіць шырока вядомая прытча пра добрага самараніна. (Лк 10, 29-37)

У ёй гаворыцца пра абрабаванага і збітага бандзітамі на дарозе чалавека.
Так вось, Беларусь сёння — гэта той абрабаваны чалавек…. А побач з ім і далей стаяць бандзіты, бо яны пакуль не паўцякалі пасля здзейсненага злачынства але стаяць і прыглядаюцца, каб ніхто не дапамог зняможанаму чалавеку.

Святары, якія ў прытчы прайшлі міма, у Беларусі можа і дапамаглі б абрабаванаму, але прысутнасць бандзітаў не дазваляе таго зрабіць; можа б нават і сам папа рымскі наведаў бы Беларусь, або, прынамсі, скіраваў братэрскае слова, якое так чакалі беларусы — як ніяк, мы ж усе браты, бо пісаў жа пантыфік #FratelliTutti, але ж пакуль практыка паказвае, што прасцей дамовіцца з ісламістамі ў Іраку, чым з мясцовымі “красаўцамі”, бо ў Іраку папа быў, у Беларусі – не.

як бы не хацелася, каб у Беларусі пасля, як мы ўжо будзем ізноў жыць па законах, хтосьці казаў пра нашыя цэрквы, як Аргентынскі святар Рубэна Капітаніо пра касцёл часоў хунты: ”Касцёл быў як маці, якая не дбала пра сваіх дзяцей. Нікога не забіў, але і нікога не выратаваў.”

А таму, можа варта не чакаць таго моманту, калі бандзіты пачнуць цікаць ад “абрабаванага чалавека», але ўжо цяпер стаць добрым самаранінам.

Гэта ж так проста заўважыць, што сёння ў Беларусі “…кожны, хто не бандзіт, і кожны, хто не абыякавы мінак, ёсць або зранены, альбо сам на сваіх плячах нясе параненага» (#FratelliTutti п.70).
Чаму мы здольныя гэта казаць толькі будучы адарванымі ад канкрэтнай рэчаіснасці?


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава