Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Католік не фальсіфікуе. Зварот да святароў Беларусі

Католік не фальсіфікуе. Зварот да святароў Беларусі

Католік не фальсіфікуе. Зварот да святароў Беларусі

Паважаныя святары! Ад імя католікаў нашай Бацькаўшчыны звяртаемся з просьбаю аб цэлебрацыі святых Імшаў і правядзенні іншых малітоўных набажэнстваў у інтэнцыі сумленных выбараў у нашай краіне.

Мы горача верым і адчуваем, што такая малітоўная падтрымка, падтрымка ў выглядзе малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці павінна загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай Беларусі.

Малітва да Святога Духа, моц эўхарыстычнай ахвяры на Божым алтары, моц ружанцовай малітвы і іншыя малітоўныя практыкі натхнялі і ўмацоўвалі многія народы ў важныя гістарычныя моманты, ядналі людзей у духу.

Таму менавіта звяртаемся да святароў, як да нашых духоўных правадыроў, якія дапамогуць аб’яднаць наш народ у духу малітвы і Хрыстовай любові адзін да аднаго асабліва ў гэты час.

Таксама заахвочваем падчас нядзельных казанняў узняць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў — паводле Божага закону, які большы за загады часовай дзяржаўнай улады. Адзначыць, што паводле вучэння касцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць ў палітычных і грамадскіх працэсах, браць адказнасць на сябе.

Горача прагнем, каб гэта малітоўная падтрымка агарнула ўсю нашу Бацькаўшчыну, а таксама і беларусаў Замежжа, якія з усіх куткоў свету змогуць таксама разам з намі маліцца анлайн. Будзем разам маліцца за магчымасць здзейсніць правільны выбар, быць і ў малітве, і ў справе адданымі сынамі і дочкамі сваёй Айчыны.

Запрашаем:

— Цэлебраваць св. Імшу ў інтэнцыі сумленных выбараў і добрай будучыні для народа
— Падчас казанняў уздымаць тэму выбараў, свядомага і адказанага ўдзелу ў іх вернікаў — згодна з Божым законам
— Рабіць рэпосты з нашай старонкі, пісаць ў сацсетках каментары, распаўсюдзіць інфармацыю аб кампаніі праз парафіяльныя групы ў Вайберы і сацсетках
— Размясціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.

Гэта і ёсць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма — маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары.

Старонка ініцыятывы на Фэйсбуку


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава