Каталіцкі філосаф Пётр Рудкоўскі — ў расійскім вышуку

Расійскія ўлады ўнеслі Пятра Рудкоўскага, вядомага каталіцкага інтэлектуала у базу вышуку МУС РФ. 19 снежня 2024 года беларускае Міністэрства ўнутраных спраў прызнала агентцва «Позірк» так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем» — цяпер жа расійскія структуры працягваюць пераслед тых, хто, як лічаць сілавікі, мае да яго дачыненне.
Рудкоўскі вядомы сваёй асветніцкай і аналітычнай дзейнасцю, у тым ліку як аўтар перадачы на беларускай службе Ватыканскага радыё. Ён — адзін з нямногіх мысляроў, хто спалучае каталіцкую духоўнасць з глыбокім аналізам палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне.