Каталіцкая верніца Вольга Залатар выйшла на свабоду
Вольга Залатар цалкам адбыла свой чатырохгадовы тэрмін. Дома яе чакалі пяцёра дзяцей.
Залатар з’яўлялася каталіцкай актывісткай. У турме яе наведваў нунцый Антэ Ёзіч, каля 70-ці святароў падпісалі хадайніцтва аб спыненні пераследу зняволенай. Аднак захады Касцёла ніяк не паўплывалі на ход справы.
«Толькі любоў да людзей мае значэнне ды любоў да Бога. Малюся, каб Любоў перамагла цемру, нянавісць і смерць», — пісала яна ў адным з лістоў з-за кратаў.