Каталіцкі святар Вячаслаў Барок асуджаны на 10 сутак

Сёння, 3 снежня, каталіцкі святар Вячаслаў Барок па выніках судовага пасяджэння, якое рапачалося яшчэ 1 снежня, быў асуджаны на 10 сутак паводле арт. 17.10 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (“Прапаганда і (ці) публічнае дэманстраванне, выраб і (ці распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі”). Адміністратыўнае спагнанне ксёндз Вячаслаў будзе адбываць у Наваполацку. На суд падтрымаць святара прыйшлі кс. Віктар Жук і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Спагнанне было накладзена за размяшчэнне ў сетцы інстаграм карціны мастака Цэслера “Стоп лукашызм!”. Паводле словаў самога мастака карціна мае антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць.