Касабуцкі: «Магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне. Я гатовы»

Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі, які цяпер фактычна прадстаўляе каталіцкую царкву ў Беларусі, гатовы да таго, што ў адносінах да яго могуць распачаць крымінальную справу. Ён каментуе сведчанне музыкі Андруся Такінданга, вызваленага пасля затрымання:

Я ў захапленні ад Андруся і яго аповеду. Маліўся за яго, калі даведаўся аб яго арышце.
Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп… Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія. Я гатовы….
А Андрусю і яго сябрам музыкам з гурту «РЭХА» асаблівы рэспект

Фэйсбук аўтара