Царква і палітычны крызіс у Беларусі

“Калі ласка, не здавайцеся”

“Калі ласка, не здавайцеся”

“Калі ласка, не здавайцеся”

Лідэркі Евангелічнай Царквы ў Германіі напісалі лісты беларускім палітычным зняволеным: Алесю Бяляцкаму, Алане Гебрэмарыям і Вользе Залатар.

Шаноўны спадар Бяляцкі,

мяне завуць Кірстэн Ферс, і я пішу Вам з Германіі. Я біскуп Гамбурга і намесніца старшыні Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі.

Год таму, як пратэстанцкая Царква, мы разам з Вамі і Вашай арганізацыяй «Вясна», Беларускім праваабарончым цэнтрам і Нямецкім таварыствам Усходнееўропазнаўства распачалі кампанію «100xSolidarität». З таго часу мы разам звяртаем увагу на лёс шматлікіх людзей у Беларусі, якія знаходзяцца за кратамі за пратэсты за свабоду і дэмакратыю.

А потым Вас саміх арыштавалі. З вялікім засмучэннем я даведалася пра Ваш арышт летам, пра тое, што іншыя супрацоўнікі «Вясны» былі арыштаваныя і абвінавачаныя, а праваабарончы цэнтр быў забаронены — як і шматлікія грамадскія арганізацыі ў Беларусі.

Цяпер я пішу Вам ў турму. Вы зрабілі нічога больш, чым — усяго! — Вы паднялі голас за нявінных вязняў, назвалі іх імёны і нагадалі ім пра закон. Сёння я пішу Вам тое, што Вы казалі шмат якім вязням зноў і зноў на працягу шмат якіх гадоў: я хачу, каб Вы ведалі, што Вы не забытыя!

Прама цяпер, на Каляды, я думаю пра Вас — і я не адна ў гэтым. Таму што шматлікія людзі ў нашай Царкве, многія людзі ў Гамбургу і па ўсёй Германіі заклапочаныя тым, што адбываецца ў Беларусі. Мы можам толькі здагадвацца, наколькі цяжкая сітуацыя для Вас у зняволенні. Мы спадзяемся і молімся, каб Вы і ўсе іншыя зняволеныя былі хутка вызваленыя.

Здалёку я мала чым магу дапамагчы вам наўпрост. Але разам са шматлікімі іншымі людзьмі ў Германіі мы працягваем пісаць такія лісты да Вас — і да ўсіх астатніх вязняў. Я вельмі спадзяюся, што мае радкі дойдуць да Вас — а разам з імі і мае пажаданні і мая вялікая надзея, што Вы не страціце сілы і мужнасць!

Вашым сем’ям, Вашай краіне і ўсім нам патрэбны такія людзі, як Вы, якія адстойваюць свабоду і правы чалавека.

Калі ласка, не здавайцеся — тут ёсць людзі, якія думаюць пра Вас і чакаюць Вас. Вы не адны і прыйдзе новая вясна. А да таго часу няхай Божыя анёлы захоўваюць Вас там, дзе Вы ёсць, і хутка прывядуць Вас да свабоды.

З найлепшымі пажаданнямі і з вялікай павагай

Ваша Кірстэн Ферс

***

Паважаная Алана,

мяне завуць Анна-Ніколь Генрых і я пішу табе з Германіі. Мне 25 гадоў, я вучуся ў Рэгенсбургскім універсітэце і з’яўляюся прэзідэнтам Сінода Евангелічнай Царквы ў Германіі.

Я пішу табе гэты ліст, таму што лічу невыносна дрэнным, што ты невінаватая ў турме. І таму што я хачу, каб ты ведала, што ты не забытая! Я магу толькі здагадвацца, наколькі цяжкае і самотнае для цябе жыццё ў турме. Я ўяўляю, што ты сумуеш па сябрах, раздражняешся, што не можашь працягваць вучыцца, і што ты сумуеш па магчымасці глядзець на неба.

Я сачу за сітуацыяй у Беларусі з лета 2020 года і глыбока ўражаная тым, як усе пакаленні разам выйшлі на вуліцы за свабоду, мір, правы чалавека і дэмакратыю. І я глыбока ўзрушаная, калі бачу, што ўсё больш людзей арыштоўваюць і асуджаюць. Ты і многія іншыя вязні нагадваеце ўсім у Еўропе, наколькі каштоўнае і наколькі мала самазразумелае жыццё ў свабодзе і годнасці. І як важна змагацца за свабоду!

Я прачытала, што ты сказала пасля асуджэння: «Для мяне важна заставацца чалавекам у любых сітуацыях». Ты не хлусіла на допытах, таму што змагаешся за праўду, а не крывадушнічаеш перад сабой і сябрамі. Ты засталася сабой. Я лічу, што гэта надзвычай уражвае!

Дарагая Алана, я вельмі спадзяюся, што ты атрымаеш мой ліст — а разам з ім і мае пажаданні і маю вялікую надзею, што ты не страціш сілы і мужнасць! Тваёй сям’і і сябрам, тваёй краіне і ўсім нам патрэбныя такія людзі, як ты, якія адстойваюць свабоду і правы чалавека.

Каб не стаяць склаўшы рукі, а дапамагаць з Германіі, мы як пратэстанцкая Царква год таму пачалі кампанію салідарнасці. Гэтай акцыяй мы ўспамінаем шматлікіх мужных людзей у Беларусі, якія сядзяць у турме, бо выступалі за дэмакратыю. Збіраем ахвяраванні. Мы спадзяемся і молімся, каб усе зняволеныя былі хутка вызваленыя. І мы пішам такія лісты цябе — і ўсім іншым вязням — з вялікай колькасцю людзей у Германіі.

Калі ласка, не здавайся — тут ёсць людзі, якія пра цябе думаюць і чакаюць. Ты не адна. Да таго часу няхай Божыя анёлы ахоўваюць цябе там, дзе ты зараз знаходзішся, і хутка прывядуць цябе да свабоды.

З найлепшымі пажаданнямі і з вялікай павагай

Твая Анна-Ніколь

***

Шаноўная спадарыня Залатар,

мяне завуць Анэт Куршус, і я пішу Вам з Германіі. Я з’яўляюся старшынёй Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі і на гэтай пасадзе прадстаўляю больш за 20 мільёнаў хрысціян-евангелікаў у нашай краіне.

Я дазналася пра Ваш арышт з прэсы, азнаёмілася са справаздачай Вашага адваката Андрэя Мачалава і прачытала Ваша апошняе слова перад пастановай суда. Мяне вельмі ўзрушылі Вашы мужныя словы і Ваша глыбокая вера ў Бога, якая ў іх выяўляецца. Таму я пішу Вам сёння.

Я хачу, каб Вы ведалі непасрэдна зараз, у гэтыя Каляды, што Вы не забытая! Я і многія людзі ў нашай Царкве, многія людзі ў Нямеччыне і ў іншых краінах думаем пра Вас і сочым у навінах за тым, што адбываецца ў Беларусі. Мы ўсе спадзяемся і молімся, каб Вас хутка вызвалілі — і шматлікіх іншых затрыманых таксама.

Магу толькі ўяўляць, як Вам цяжка ў турме! І якой жудаснай павінная быць разлука з Вашымі дзецьмі. Таму я таксама вельмі часта думаю аб Вашых сем’ях і сябрах, якія баяцца за Вас і якія страшэнна сумуюць па Вас дзень за днём.

Як Царква ў Германіі мы мала што можам зрабіць здалёк, каб дапамагчы вам непасрэдна. Але мы ніколі не станем абыякавымі і баязлівымі! Таму год таму мы распачалі кампанію салідарнасці, якая ўшаноўвае кожнае імя і кожны лёс многіх зняволеных, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, таму што выступалі за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Разам з вялікай колькасцю людзей мы пішам такія лісты Вам — і ўсім астатнім зняволеным.

Я вельмі спадзяюся, што мае радкі дойдуць да Вас — а разам з імі і мае пажаданні і мая вялікая надзея, што Вы не страціце сілы і мужнасць! Вашым сем’ям, Вашай краіне і ўсім нам патрэбны такія людзі як Вы, якія адстойваюць свабоду і правы чалавека. Калі ласка, не здавайцеся — тут ёсць людзі, якія думаюць пра Вас і чакаюць Вас. Вы не адна!

Няхай Бог благаславіць і захоўвае Вас. Няхай Яго анёлы захоўваюць Вас там, дзе Вы ёсць, і хутка прывядуць Вас да свабоды.

З сардэчным прывітаннем, найлепшымі каляднымі пажаданнямі і з вялікай павагай

Ваша Анэт Куршус

Крыніца


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава