Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай Царквы ў Беларусі, звярнуўся да веруючых

Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай Царквы ў Беларусі, звярнуўся да веруючых

Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай Царквы ў Беларусі, звярнуўся да веруючых
Читать по-русски

Дарагія мае сябры!

Бог даў нам вельмі моцную і дзейсную зброю — дар малітвы. Мы вельмі шмат молімся за нашу Бацькаўшчыну, асабліва ў гэты складаны перыяд. Хтосці нават быў пакараны за сваю малітву, трапіўшы за краты альбо атрымаўшы штраф, бо камусці не спадабалася месца малітвы.
Тое, што адбываецца ў нашай краіне, сведчыць аб неабходнасці ўзмоцніць нашу малітву, не спыняць яе і не баяцца цяжкасцяў.

Сёння наш народ атрымаў чарговую порцыю насілля і жорсткасці з боку «праваахоўнікаў», многіх брутальна затрымлівалі і кінулі за краты.
Я заахвочваю маліцца за ўсіх пацярпелых, збітых, параненых… Перш за ўсё, каб крыўда і боль не перараслі ў нянавісць і агрэсію, жаданне помсты… Каб усе мы змаглі захаваць сваю ЧАЛАВЕЧУЮ годнасць, салідарнасць, неабыякавасць, каб у гэтыя хвіліны выпрабаванняў мы падтрымлівалі адно аднаго і адчувалі сябе адным народам.

Я заахвочваю маліцца таксама за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады, дае несправядлівыя прысуды… Мы асуджаем насілле, хлусню, несправядлівасць, але молімся за кожнага чалавека, нават калі бачым, што яго сэрца напоўнена злом і нянавісцю. Такому чалавеку найбольш патрэбна Божая ласка для зразумення пэўных рэчаў і пакаяння…

МОЛІМСЯ ЗА НАШУ РОДНУЮ БЕЛАРУСЬ І ЗА НАШ ЦУДОЎНЫ НАРОД !!!

Крыніца

Фота: Catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава