Хрысціяніна і анархіста Мікалая Дзядка катавалі: паказанні адвакаткі

Адвакатка Наталля Мацкевіч у вялікім інтэрвію для Радыё Свабода распавяла, як хрысціяніна і анархіста Мікалая Дзядка жорстка збівалі пры затрыманні. Па ейных словах, «Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі», у тым ліку — дубінкай, нагамі, распылялі газ у твар, душылі падушкай, трымалі ў кладоўцы. Адвакатка пабачыла яго ў ІЧУ на наступны дзень — увесь пабіты, але нязламаны. «Гэта была цэлая ноч катаванняў і пагрозаў», — кажа яна.
Дзядка спрабавалі прымусіць выдаць паролі, пагражалі згвалтаваннем. Усе ногі, спіну і дупу пакрывалі гематомы. Хаця правялі экспэртызу і пацвердзілі, што траўмы не маглі з’явіцца выпадкова, па факце катаванняў ніхто ня быў пакараны.
Мікалая Дзядка асудзілі на 5 год зняволення паводле трох артыкулаў, у тым ліку за ўдзел у акцыях пратэсту. Ён не прызнаў віны. Меўся выйсці на волю 4 красавіка 2025 году, але яго перавялі ў СІЗА №1 — завялі новую справу паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі». Артыкул дазваляе бясконца падаўжаць зняволенне.