Франклін Грэм едзе ў Беларусь: Радыё Свабода тлумачыць, чаму гэта не проста рэлігійная падзея
Зміцер Гурневіч у выпуску Радыё Свабода расказвае, хто такі Франклін Грэм — вядомы амерыканскі евангельскі прапаведнік, сын легендарнага Білі Грэма, і чаму ягоны прыезд у Мінск на «Фестываль надзеі» можа мець не толькі духоўнае, але і палітычнае значэнне.
У відэа тлумачаць сувязі Грэма з амерыканскім палітычным асяроддзем і спецпасланнікам Дональда Трампа па Беларусі Джонам Коўлам, пасля візітаў якога з беларускіх турмаў ужо вызвалялі палітвязняў.
Асобны акцэнт — на кантрасце: у Мінску рыхтуюць маштабны пратэстанцкі форум у «Чыжоўка-Арэне», але беларускія пратэстанты самі за апошнія гады сутыкнуліся з ціскам, перарэгістрацыяй, ліквідацыяй супольнасцяў і гісторыяй зносу царквы «Новае жыццё».







