Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Экстрэмісцкім» прызнаны Instagram-профіль каталіцкага верніка і фатографа Паўла Хадзінскага

«Экстрэмісцкім» прызнаны Instagram-профіль каталіцкага верніка і фатографа Паўла Хадзінскага

«Экстрэмісцкім» прызнаны Instagram-профіль каталіцкага верніка і фатографа Паўла Хадзінскага

Суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ўжо неаднаразова быў заўважаны ў тым, што прызнае профілі хрысціянаў у сацсетках «экстрэмісцкімі».

5 лютага 2026 года ён надаў такі статус Instagram-профілю Паўла Хадзінскага – каталіцкага верніка, аднаго з самых вядомых фатографаў і журналістаў з Мінску. Павел вядомы тым, што ствараў фоталетапіс Касцёла.

Акрамя асабістых фотаздымкаў яго профіль змяшчае і шмат здымкаў з рознымі біскупамі. Зараз Павел знаходзіцца ў эміграцыі.

Калі вы чытаеце Паўла ўнутры Беларусі, паклапаціцеся пра ўласную бяспеку.

За падпіску і рэпосты вас могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Рэкамендуем адпісацца ад профілю і чытаць яго праз пошук (не забывайце чысціць кэш і гісторыю пошуку).

Вы можаце бяспечна дзяліцца матэрыяламі, скапіраваўшы тэкст без актыўнай спасылкі на канал або іншыя сацыяльныя сеткі і без указання крыніцы.

Падрабязней пра рызыкі і бяспеку чытайце тут (на прыкладзе “Хрысціянскай візіі”).


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост