«Экстрэмісцкай» прызнана інстаграм-старонка евангельскага верніка Барыса Гарэцкага

Суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў апошні час выбіўся ў лідары па пераследу праз прызнанне «экстрэмісцкімі» сацсетак беларускіх хрысціян.
Так ён 10 верасня дадаў у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў інстаграм-старонку Барыса Гарэцкага — евангельскага верніка і намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.