Дзяржсакратар Ватыкана выказаўся пра унутраныя праблемы Беларусі, з якімі сустрэнецца новы нунцый

22 мая ў базіліцы святога Пятра Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфаліа атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук Дзяржсакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна.
Іерарх адзначыў дыпламатычны досвед Чэфаліа, асабліва яго службу ў складаных умовах у Венесуэле.
Кардынал выказаў перакананасць у тым, што з такой жа ўпэўненасцю арцыбіскуп адкажа на новыя выклікі — перад абліччам унутраных праблем
«палітычнага і грамадска-эканамічнага характару, а таксама рэлігійных, звязаных з адносінамі з нашымі праваслаўнымі братамі»
ў краіне, якая яго прымае як нунцыя,
«а таксама перад абліччам рэгіянальнай і кантынентальнай напружанасці, звязанай з трагічнай вайной, якая ідзе ва Украіне і канца якой, на жаль, не відаць».
У сваю чаргу, новы нунцый арцыбіскуп Чэфалія даў абяцанне служыць «дзеля дабра краіны і яе вернікаў».
У Літургіі ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, у тым ліку арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, біскуп Аляксандр Яшэўскі і архімандрыт Сяргей Гаек.
З боку свецкіх улад прысутнічаў Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч.
Фота Vatican News