Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Дзень Волі. Малітва за Беларусь.

Дзень Волі. Малітва за Беларусь.

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Правы чалавека, маючы крыніцу паходжання ў людзкой годнасці, а згодна з хрысціянскай канцэпцыяй яна ўласціва кожнаму з нас, дазваляюць казаць пра правы нацыі.

Міжнародная супольнасць пакуль не мае дамоваў, якія б маглі належным чынам рэгламентаваць правы нацый.

Аднак, Настаўніцкі Інстытут Касцёла надае вялікую вагу гэтаму пытанню і «… прызнае важнасць нацыянальнай незалежнасці, якая разглядаецца перш за ўсё як адлюстраванне свабоды, што павінна рэгуляваць адносіны паміж дзяржавамі. Незалежнасць — гэта суб’ектыўнасць пэўнай нацыі ў палітычным, эканамічным, грамадскім і культурным сэнсе. Культурнае вымярэнне набывае асаблівае значэнне як крыніца сілы для супраціўлення агрэсіі або іншым формам панавання, якія абмяжоўваюць свабоду дадзенай краіны. Культура гарантуе захаванне самабытнасці народу, адлюстроўвае і падтрымлівае яго духоўнаю незалежнасць.» (КСВК 435) Так навучае Кампендый Сацыяльнага Вучэння Касцёла.

Узгадваючы дату 27.07.1990 г. , калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, мы — хрысціяне дзякуем Богу за самастойнасць нашай краіны і просім, для нас магчымасці і надалей адстойваць незалежнасць Беларусі.

Вядома, пасля прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце, 25 жніўня 1991 была абвешчана незалежнсць Беларусі. Такія падзеі сталіся магчымымі для ажыццяўлення на прыканцы ХХ ст, бо напачатку мінулага стагоддзя 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана БНР.

З намі праўда і Бог.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава