Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?

Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?

Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?

“Дзякуй Вам за тое, што робіце! І, калі ласка, адкажыце на пытанне: як думаеце, чаму Бог так доўга назірае за здзекамі над людзьмі? Якая ідэя ў гэтых зноў жорсткіх учарашніх затрыманнях і гвалце над вялікай колькасцю людзей? Здаецца, што няма гэтаму канца. Дзякуй.” (Наталья Царык.)

Бог сёння назірае за здзекамі над людзьмі, бо доўга назіраў, як людзі здзекваліся над Ім.

(тут https://youtu.be/Qd2do23dR6A «Калі толькі пачынаю гаварыць, крычу аб насіллі» (Ер 20,8).

Згадзіцеся, грамадскі лад, у якім мы чвэрць стагоддзя жылі дагэтуль, быў далёка не ідэальным. Тыя дасягненні, якімі ганарыцца сёння нелегітымная ўлада ў краіне, гэта насмешка над Богам і Праўдай Евангелля.

Храмы, якія стаяць па ўсёй нашай краіне на плошчах Леніна, ды, з сарказмам кажучы, ўтвараюць архітэктурныя ансамблі з помнікамі Леніна ці падобнымі злачынцамі. Што гэта як не здзек над Богам, які ёсць Богам раўнівым. І якому не падабаецца пакланенне ідалам. “Не рабі сабе ідала і ніякай выявы… не пакланяйся ім і ня служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог раўнівец… (Дрг 5, 8-9)

Замест таго, каб пакаяцца ў грахах ХХ ст., прызнаць свае памылкі ды скарыстаць з Божага апраўдання, мы доўгі час спрабавалі самі сябе апраўдаваць. Асабістае бязбожніцтва і здраду Хрысту ў ХХ ст. тлумачылі словамі “час быў такі». Мы талеравалі постсавецкую спадчыну ў выглядзе, дагэтуль прысутных, чырвоных зорачак у дзяржаўных сімвалах. Зжыліся з найменнямі вуліц згодна з савецкім духам і рознага роду помнікамі камуністычным злодзеям і катам. Не зносілі іх і казалі: не трэба руйнаваць гісторыю.

Бачыце, мы свае памылкі, хваробу народа і грэх, спрабавалі назваць гісторыяй, якую трэба шанаваць. У першыя гады кіравання Лукашэнка, мы, як дзяржава, адмовіліся ад святкаванняў шмат якіх хрысціянскіх святаў, у замен на святкаванне, так званай, кастрычніцкай рэвалюцыі! Ці гэта не насмешка над сотнямі тысяч хрысціянскіх мучанікаў, якія былі ахвярамі камунізма ў мінулым стагоддзе?

Больш за тое, у адзін момант, нават некаторыя духоўныя асобы, пайшлі на тое, што спрабавалі апраўдаць такую арганізацыю як БРСМ, і ў адным з каталіцкіх выданняў пару гадоў таму быў прысвечаны вялікі пазытыўны артыкул БРСМу- выглядала гэта як рэклама. Акурат той арганізацыі, якая, па сутнасці, бярэ свае пачаткі ў Камсамоле, арганізацыі кроўнай па духу ваюючым бязбожнікам. Ці ж гэта не ёсць перакручаныя шляхі д’ябла? Асабіста я ў гэтым бачу здраду навучанню Евангелля і Афіцыйнаму Навучанню Касцёла.

(больш тут https://youtu.be/O4FxKcLliFI Добры Пастыр. І пра бязбожны камсамол).

Касцёл, у свой час, асудзіў камунізм. Папа Пій ХІ, тлумачэнню ў чым ёсць зло і небяспека гэтага вучэння, прысвяціў Энцыкліку “Divini Redemptoris» 1937г. Пасля, для тых, хто сумняваўся ў немагчымасці аб’яднаць ідэалы камуністычнай ідэалогіі з каштоўнасцямі Евангелля, быў яшчэ выдадзены “Дэкрэт супраць камунізму» 28.06.1949. Падпісаў яго папа Пій ХІІ. Фармальна, дэкрэт казаў пра адлучэнне ад Касцёла паслядоўнікаў гэтай ідэалогіі.

Дзяржаўная ідэалогія нашай краіны наскрозь насычаная той камуністычнай заразай. БРСМ, Белая Русь, піянеры і акцябраты – гэта ж усё аднаго поля ягадкі. І не я першы хто аб гэтым кажа. Яшчэ больш красамоўна казаў пра іх Гродзенскі праваслаўны ўладыка Арцемій.

Сёння, пад-час супрацьстаяння, што доўжыцца ўжо больш за 90 дзён ў ментальнасці Беларускай нацыі адбываюцца глыбінныя перамены. Калі хочаце, то я магу сказаць, што сёння перапісваецца гістарычны і культурны код нацыі. А больш дакладна — выпраўляюцца тыя памылкі, якія ў мінулым былі ўнесеныя у той самы код. Напрыклад, мяняюцца сімвалы. Той самы незразумелы чырвона-зялёны сцяг і чырвоная камуністычная зорка, якія ніколі так і не сталі роднымі і надалей пазастаюцца чужымі для нашага беларускага народу адыходзяць, і вяртаецца сімвал Пагоні і бела-чырвона-белы сцяг. Заўважце, герб Пагоня мае пяцісотгадовую традыцыю і сцяг ужо больш за векавую.

Сёння, мы, беларусы, выходзім з гістарычнага тупіка і хутка усіх дыназаўраў гісторыі, так званых, бандытаў, якія ўпарта адмаўляюцца жыць па закону, мы пакінем на сметніку сусветнай гісторыі з іх сімваламі, а Беларусь пойдзе наперад. Зрэшты, пасля мітынгаў у падтрымку ўлады, самі ўдзельнікі акцый кідаюць такія сьцяжкі ў сметніцы. Тады, калі за сапраўдныя нацыянальныя сімвалы беларусы здольныя цярпець, прымаць пакаранні але не адракаюцца ад таго, што ёсць святое для чалавека.

(тут глядзі https://youtu.be/WVXXeORVQ38 ⚪🔴⚪Эпоха чаркі і шкваркі незваротна закончылася.)

І вось гэты працэс пераменаў не ёсць хуткі. Гэта працэс нараджэння новага чалавека, новага беларуса. Мы ж хочам новай Беларусі — вось яна і нараджаецца. А новае жыццё заўсёды нараджаецца ў болю і цярпеннях.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава