Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Чыжоўская салідарнасць з пераследаванымі вернікамі і святарамі

Чыжоўская салідарнасць з пераследаванымі вернікамі і святарамі

Чыжоўская салідарнасць з пераследаванымі вернікамі і святарамі

Дваровы канал мінскай Чыжоўкі працягвае выказваць салідарнасць з пераследаванымі вернікамі і святарамі. У сваіх публікацыях актывісты рэгулярна выкладаюць фотаздымкі з плакатамі падтрымкі, нагадваючы, што духоўная свабода і права на сумленне не могуць быць задушаныя. Так яны выказвалі падтрымку святарам, якія прайшлі праз прысуды — пастару Алегу Лойку, ксяндзам Генрыху Акалатовічу і Анджэю Юхневічу, сям’і праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча.

Цягам апошніх гадоў яны неаднаразова выступалі з такімі зваротамі — як у моманты новых рэпрэсій, так і ў дні памяці ці малітоўных акцый. Гэта стала своеасаблівай традыцыяй, якая паказвае: нават пад пастаянным наглядам і пагрозамі людзі шукаюць магчымасці сказаць сваё слова.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава