Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.

Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.

Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.

Дзьмітры Гурневіч піша на фэйсбуку:

Паўмістыка пераследуе мяне ўсё жыццё. Сёння ранкам ліставаўся з мегапапулярным чэшскім святаром Томашам Галікам наконт інтэрвію. Яшчэ ў мае студэнцкія часы я чытаў яго працы і лічыў адным з асноўных еўрапейскіх інтэлектулаў. У часы камунізму ў Чэхіі ён быў адной з ключавых асобаў падпольнага касцёла. Улады не дазволілі яму працаваць выкладчыкам і ён стаў псіхатэрапеўтам наркаманаў і алкаголікаў. У свабоднай Чэхіі ён выкладаў не толькі ў Празе, але і ў Оксфардзе і Кэмбрыджы, быў дарадцам Гавэла.

Дык а ў чым містыка, спытаецеся вы? Падчас ліставання ксёндз Томаш напісаў, што акурат сёння ён падрыхтаваў казань для службы, прысвечаную беларускаму Дню Волі. Гэты тэкст ён даслаў мне, а я дзялюся ім з вамі.

“Дарагія сябры, браты і сёстры, хаця б у такой форме я хацеў бы далучыцца да экуменічнай службы ў Дзень Незалежнасці Беларусі. Я веру, што гэтымі словамі я магу выказаць меркаванне многіх католікаў у нашай краіне. Над усёй планетай цяпер лунае грознае воблака пандэміі каранавірусу.

Але нават гэтая трывожная сітуацыя ў нашых галовах і сэрцах не павінна засланяць нашу ўвагу — увагу ўсяго дэмакратычнага свету — да падзеяў у Беларусі цягам многіх месяцаў.

Мы не застанемся і ніколі не застанемся абыякавымі да адважнай барацьбы беларускага народа супраць цынічнага дыктатара і яго злачыннага рэжыму. Канчатковы пераможца ў гэтай барацьбе відавочны: ніякая дыктатура не праіснавала вечна.

Калі палітычная ўлада ігнаруе закон, справядлівасць і чалавечнасць, яна пачынае працаваць на ўласную пагібель, і ў рэшце рэшт яна сама сябе знішчыць. Але грамадзянская супольнасці патрэбныя моц і надзея.

І ў нашай краіне быў невялікі перыяд надзеі на дэмакратызацыю камуністычнага рэжыму, але гэтая надзея была разгромленая ў жніўні 1968 года рамянямі савецкіх танкаў. Ніхто не прыйшоў нам на дапамогу. Супрацьстаянне акупантам паціху змянялася стомленасцю і ў выніку адмовай многіх людзей.

Але ядро супраціву заставалася — людзі, якія не ішлі на маральныя кампрамісы і развівалі рознымі спосабамі «падпольную» дзейнасць, грамадзянскую супольнасць і свабодную культуру. У нейкі момант з відавочнага попелу ўспыхнула полымя рашучасці і плошча зноў запоўнілася — і на гэты раз камуністычны рэжым сапраўды ўпаў, і мы пачалі працаваць над няпростай задачай пабудовы свабоднага грамадства.

Сёння гісторыя надзвычай паскараецца, час паміж першым выбухам супраціву пасля сфальсіфікаваных выбараў і падзеннем дыктатара, безумоўна, не будзе доўжыцца цэлае пакаленне. Аднак гэта будзе складаным выпрабаваннем для ўсёй нацыі.

Мы сустракаемся амаль напярэдадні велікодных святаў, якія пачнуцца ў нас праз некалькі дзён. Яны паказваюць нам, што шлях да ўваскрасення вядзе праз крыж, боль і пакуты. Яны таксама паказваюць нам, што ніводнае надмагілле не бывае настолькі вялікім, каб яго нельга было адкаціць аднойчы раніцай. Мы молімся ў духу братэрства і салідарнасці за беларускі народ, за яго ўваскрашэнне і свабоду».

Прафесар Томаш Галік, каталіцкі ксёндз, прэзідэнт Чэшскай хрысціянскай акадэміі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава