Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв’ю

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае маліцца за затрыманых супрацоўнікаў TUT.BY
Біскуп Юрый Касабуцкі піша на фэйсбуку: “Заклікаю да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сённяшнія часы, у 21 стагоддзі (!!!!!!!!!!!!), пераследуюць за праўду, за веру, за быццё сапраўдным чалавекам… Малітва – гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць ў любых жыццёвых сітуацыях. Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаванняў…”

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка: “Не трэба асабліва перажываць за будаўніцтва, важна ўбачыць жніво”
Пасля атэістычнага ліхалецця большасць хрысціянскіх супольнасцей прайшлі ці яшчэ праходзяць этап будаўніцтва святынь. З гэтым звязаны даўжэзны спіс праблем і выпрабаванняў. Сёння размаўляем пра гісторыю пратэстанцкай царквы “Новае Жыццё”. Пасля 30-ці гадоў дзейнасці яны былі пазбаўлены свайго малітоўнага дома і сталі “царквой без сцен”. – Пастар Вячаслаў, як узнікла Ваша царква? Распавядзіце крышачку пра гісторыю […]

Навошта ў секулярны век патрэбны багаслоўе і багасловы. Гутарка з Наталляй Васілевіч
Для сучаснай Беларусі багаслоўе як акадэмічная дысцыпліна і як публічны дыскурс мае маргінальны характар. Ці мае хрысціянства сказаць штосьці пра гэты свет і для гэтага свету, што, якімі словамі і чыімі вуснамі яно гаворыць? Хочацца паразважаць пра сучасную Беларусь, пра міжканфесійны дыялог, інтэлектуальную прастору і месца багаслоўя ў ёй, пра царкву і палітыку, асабліва ў […]

Пратаярэй Георгі Рой заклікае маліцца за Паўла Севярынца
Судзяць Паўла Севярынца. Ён наш брат у Хрысце Іісусе. Суд закрыты. Што там за страшныя тайны хаваюць? Не разумею я такіх судоў…. Як бы там ні было, але трэба маліцца за Паўла і за справядлівы суд! Божа, няхай здейсніцца Тваё правасуддзе! Крыніца

Ксёндз Вячаслаў Барок прымае ўдзел у скандальным выпуску праграмы “Кожны з нас”
На канале “Белсат” выйшла скандальнае ток-шоў у фармаце “ябацькі супраць змагароў”. Гэта поўны неадрэдагаваны запіс перадачы. Тэлеканал каментуе: “Праграма не адпавядае этычным нормам «Белсату», але яна выходзіць у эфір як гістарычны дакумент, каб гледачы маглі ацаніць аргументацыю бакоў і ў каторы раз адчуць подых неспакойнага часу, у які мы жывём”. Сярод удзельнікаў размовы – Тацьцяна […]

За год доўг Чырвонага касцёла перад дзяржавай вырас да 350 тысяч рублёў
За год доўг Чырвонага касцёла перад дзяржавай вырас да 350 тысяч рублёў. Адна з галоўных каталіцкіх святынь Мінска і ўсёй Беларусі працягвае настойваць, што — як культавае збудаванне — павінна быць вызвалена ад падаткаў. У КУП “Мінская спадчына” лічаць па-іншаму. Доўг расце. Да мая 2021 года ў храме — у дзвюх папяровых папках — сабралася […]

Арцыбіскуп Кандрусевіч: перад абліччам будслаўскай трагедыі перапросім Бога за грахі нашага народа
11 мая, даведаўшыся пра пажар у Нацыянальным санктуарыі, беларускія іерархі адразу скіраваліся ў Будслаў. Біскупы былі апошнімі, каму пажарныя дазволілі ненадоўга ўвайсці ў святыню. Будслаў наведалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. «Раніцай даведаўся і быў у […]

Павел Латушка задае пытанне мітрапаліту: чаму царква маўчыць?
У інтэрв’ю тэлеканалу Белсат кіраўнік НАУ Павел Латушка адрасуе пытанні мітрапаліту Веніаміну. У мяне пытанне і да Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліта, які ў дзень Вялікдня прымаў каго? Чалавека, які прыйшоў у царкву, каб пакаяцца, папрасіць прабачэння за грахі? Ці чалавека, які самапрызначыў сябе прэзідэнтам? І мы таксама чакаем, што і царква павінна сказаць, як яна ставіцца […]

Пастор Тарас Тельковский. “Мир, где я не хотел бы жить”
Убив Авеля, Каин создал общество, в котором он не хотел бы жить. Следом за убийством пришел страх, неуверенность в завтрашнем днем, тревога. Мир, близость, общность были разрушены. Своим убийством и несправедливостью он вшил в полотно общества нити, которые будут создавать пространство жизни, в котором он сам не захочет быть. Я уверен, что сегодня в Беларуси […]