Казані, малітвы
Адпустовую ўрачыстасць, на якую скіраваў слова да вернікаў арцыбіскуп Кандрусевіч, адсвяткавалі ў мінскай катэдры
12 верасня, ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Марыі, у мінскай архікатэдральнай парафіі адзначалася ўрачыстасць тытулу касцёла. З нагоды ўрачыстасці слова да вернікаў парафіі даслаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевічада вернікаў мінскай катэдрыз нагоды адпустовай урачыстасці Імя Марыі Ваша Эксцэленцыя біскуп Юрый Касабуцкі, шаноўны пробашч ксёндз канонік Антоній Клімантовіч, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, […]
Біскуп Яшэўскі: заклік Папы Францішка да ўладаў асабліва актуальны для Беларусі
13 верасня падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак звярнуў увагу на з’яву грамадскіх пратэстаў, што назіраецца ў многіх частках свету, і заклікаў дзяржаўныя ўлады забяспечыць поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабод. Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец заўважыў, што «шматлікія народныя дэманстрацыі пратэсту выражаюць нарастаючы неспакой грамадзянскай супольнасці ва […]
У Мінску прайшоў агульнагарадскі Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча
У пятніцу 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ўвечары прайшло набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы. Яго ініцыятарамі выступілі вернікі самай старажытнай каталіцкай парафіі Мінска на чале са сваім пробашчам ксяндзом канонікам Юрыем Санько. Супольная малітва распачалася ў залатагорскай святыні святой Імшой, цэлебрацыю якой […]
Протоиерей Димитрий Басалыго: Насколько я способен сораспяться Христу на этом пути?
Как непривычно слышать с амвона #сем такие слова: умные и правдивые. Для меня сегодня это был глоток воздуха. Спасибо о.Дмитрий за проповедь! 🙏 🙏🙏 «С праздником, дорогие браться и сестры!Как мы можем Усекновение главы праведника назвать праздником?Праздник от слова «праздность», от слова «ничегонеделание».Но это бывает от какого-то события, переживаемого нами. И такое событие бывает не только радостным. Но и […]
«Замест хлусьні павінна запанаваць праўда». У Горадні маліліся аб вырашэньні крызісу і вяртаньні Кандрусевіча.
У галоўным горадзенскім касьцёле 9 верасьня прайшла адмысловая імша, на якой маліліся аб вырашэньні грамадзка-палітычнага крызісу ў Беларусі і вяртаньне дадому мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якога 31 жніўня памежнікі не пусьцілі ў краіну. Урачыстую імшу адправілі горадзенскія біскупы Аляксандар Кашкевіч і Юзаф Станеўскі, а таксама больш за 10 ксяндзоў з розных парафій. Прысутнічалі праваслаўныя сьвятары айцец Георгій […]
Казань біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 5.09.2020.
Дарагія людзі, мы з вамі… Сапраўды, я маю пэўнае такое ўнутранае перажыванне, калі бачу сёння столькі вас. І сапраўды, ніводзін святар, ніводзін біскуп не мог бы не радавацца, калі столькі народу збіраецца ў храме, асабліва пасля часу гэтай пандэміі, калі храмы былі паўпустыя, калі мы глядзелі святую Імшу падчас онлайн-трансляцыі. Сапраўды, я павінен быў бы […]
Слова арцыпастыра з выгнання ў мінскай катэдры слухалі стоячы
3 верасня ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску падчас святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, было зачытана слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, скіраванае ім з выгнання. Сабраныя на супольную малітву ксяндзы канонікі Мінскага катэдральнага капітулу, святары, якія да іх далучыліся, і прысутныя вернікі выслухалі слова арцыпастыра стоячы. Яго […]
Міжканфесійная акцыя ў падтрымку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
У сераду 2 верасня ў Мінску адбудуцца міжканфесійныя малітоўныя акцыі салідарнасці з Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. #малiтва 13:00 каля Ратушы ў межах штодзённай міжканфесійнай малітвы. 18:00 каля Ратушы. Дэвіз Мітрапаліта #quis_ut_deus — “Хто як Бог?” Гэтыя словы — імя Архангела Міхаіла, які сказаў іх д’яблу, каторы вырашыў, што ён нічым не горшы за Бога і ўзняўся […]
Малітва за беларускі народ
Уладыка нябёс і зямлі, Прадвечны Божа! Ты ўвесь свет стварыў прамудрасцю Тваёю і Духам Святым усіх прасвятляеш, ажыватвараеш і ўмацоўваеш. Ты людскі род так палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага на зямлю паслаў, каб усе, хто ўвераваў у Яго, сталі дзецьмі Тваімі і спадчыннікамі Нябеснага Твайго Царства. Пакорліва молімся Табе, Уладыка Уседзяржыцелю, абарані зямлю нашу Беларускую і […]