МОВЫ

Стала вядома пра затрыманне каталіцкага святара а. Сяргея Трысценя OCD
Некалькі незалежных крыніц паведамілі пра сённяшняе затрыманне чарговага каталіцкага святара – гэтым разам ахвярай сілавікоў стаў а. Сяргей Трысцень, настаяцель манаскай супольнасці кармелітаў босых ў Мінску, дырэктар Школы сямейнага жыцця, выкладчык Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля. Нагода для затрымання і ягоныя прычыны застаюцца невядомымі.

Пастара з Хойніцкага раёна затрымалі па крымінальнай справе — абвінавачваюць у перадачы звестак пра расійскую тэхніку
У Беларусі затрымалі евангельскага пастара Алега Лойку з вёскі Небытаў Хойніцкага раёна. Паводле інфармацыі, яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі краіны. 48-гадовы пастар шмат гадоў служыў у мясцовай царкве хрысціян веры евангельскай і займаўся рэабілітацыяй залежных у межах хрысціянскай місіі «Вяртанне». У дзясятках дзяржаўных СМІ пра яго пісалі як […]

Наталля Василевич — в подкасте BBC о Папе Франциске
Беларусская теологиня, публицист и модераторка инициативы «Христианская визия» Наталля Василевич стала гостьей нового выпуска подкаста BBC Russian «Что это было?» — выпуск посвящён жизни и наследию Папы Франциска. В эпизоде обсуждаются ключевые темы понтификата: как Папа пришёл к власти, чем запомнился миру, зачем встречался с патриархом Кириллом, пытался ли остановить войну в Украине, как реагировал […]

У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку пратэстанцкай верніцы-беларускі
16 красавіка 2025 года суд Маладзечанскага раёна прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам Instagram-акаўнт беларускай верніцы-пратэстанткі Алесі Мерынавай — @alesia.mierynava. Алеся жыве ў Варшаве. Дзяўчына нярэдка на сваёй старонцы выказваецца на хрысціянскія тэмы.

Хто стане новым Папам? Каментуе Наталля Васілевіч
Пасля смерці Папы Францішка Каталіцкую царкву чакае канклаў — выбары яго пераемніка. Паводле тэалагіні і мадэратаркі «Хрысціянскай візіі» Наталлі Васілевіч, новы Папа, хутчэй за ўсё, будзе кампраміснай фігурай, здольнай утрымаць адзінства ва ўмовах глабальнай палярызацыі. Францішак ужо ўплываў на гэты працэс, прызначыўшы многіх лаяльных для сябе кардыналаў. Аднак Царква, паводле Васілевіч, не шукае зорак — […]

На Гомельщине бывших должников по коммуналке и алиментам поощрили праздничной сдобой
В главном управлении юстиции Гомельского облисполкомапридумали оригинальный способ мотивации должников — им раздавали пасхальные куличи за оплаченную задолженность. «Акция» ажиотажа не вызвала. В Рогачеве и Гомеле за сладкой выпечкой пришли должница по услугам ЖКХ и мужчина, которые не платил алименты. Сдобой также наградили женщину, которая помогает погасить задолженность своей дочери.

«Заболел? — Иди в храм». Протоиерей Лемешонок признался, как заражал людей в Пасху 2020 года
В эфире гостелеканала «Беларусь 1» прозвучало шокирующее признание. В предпасхальном выпуске программы «Скажи не молчи» духовник минского Свято-Елисаветинского монастыря протоиерей Андрей Лемешонок рассказал, как в разгар пандемии COVID-19 сознательно направлял заболевших в храм: «Была пандемия. Я иду на богослужение, ко мне подходит: „Батюшка, я заболел, что мне делать?“ — Я говорю: „Идите в храм“.». В […]

Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні
Ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу амаль паўтара года, айцец Анджэй Юхневіч – амаль год. [на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь] У Вялікі чацвер католікі ўспамінаюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. У парафіях вернікі віншуюць святароў з «прафесійным святам». Але двое беларускіх каталіцкіх святароў не могуць […]

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
16 красавіка МУС Беларусі прызнала групу інтэрнэт-рэсурсаў пад назвай «Ксёндз Барок» экстрэмісцкім фармаваннем. У рашэнні сцвярджаецца, што яе адміністратары і ўдзельнікі нібыта ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць. Пад рашэнне падпадаюць YouTube-канал, Telegram, Facebook і электронная пошта святарa Вячаслава Барка, а лагатыпам фармавання названая фатаграфія ксяндза на фоне пратэстнай акцыі 2020 года. Ксёндз Вячаслаў Барок — рымска-каталіцкі святар […]