Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Фонд Папы Рымскага пералічыў факты ўціску вернікаў розных канфэсій у Беларусі за апошнія гады

Фонд Папы Рымскага пералічыў факты ўціску вернікаў розных канфэсій у Беларусі за апошнія гады

Арганізацыя з Ватыкану прыйшла да высновы, што ад дзеяньняў улады ў Беларусі цярпяць амаль усе канфэсіі — шматлікія факты абмежаваньня рэлігійных свабодаў тычыліся ўсіх хрысьціянскіх канфэсій і юдэяў. Міжнародная каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Дапамога царкве ў патрэбе» (ACN) падрыхтавала даклад «Свабода веравызнаньня ў сьвеце – 2021», піша БелаПАН. Са сьнежня 2011 году ACN мае статус папскага дабрачыннага фонду. Афіцыйны цэнтар арганізацыі разьмяшчаецца ў Ватыкане, міжнародная […]

Чытаць далей
Маці палітвязня Паўла Севярынца расказала, як трымаецца сын: піша кнігу, посціць і прапаведуе

Маці палітвязня Паўла Севярынца расказала, як трымаецца сын: піша кнігу, посціць і прапаведуе

Маці палітвязня Паўла Севярынца, які больш за 10 месяцаў знаходзіцца за кратамі, падзялілася, пра што піша сын у сваіх лістах да яе і бацькі. Па словах Таццяны Севярынец, яна атрымала ад Паўла 75 лістоў. Ён не падае духам: піша кнігу, посціць і прапаведуе ў камеры.   Рыхтуецца да Вялікадня Цяпер – час посту, і, як праваслаўны […]

Чытаць далей
У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі […]

Чытаць далей
Пастар Антоні Бокун: “Ты Госпад Беларусі, Ты Той, Які трымаеш наш народ у Сваіх руках”

Пастар Антоні Бокун: “Ты Госпад Беларусі, Ты Той, Які трымаеш наш народ у Сваіх руках”

Пастар Антоні Бокун на дзявятай вулічнай малітве царквы “Новае Жыцьцё”: “Госпад, я дзякую Табе за ўсе Твае намеры, якія ёсьць на дабро, а не на зло. Я дзякую Табе, што Ты трымаеш нас, нашую краіну ў Сваіх руках. Госпад, можа быць ты праводзіш нас такою далінай сьмяротнага ценю, далінай выпрабаваньняў, каб многія знайшлі мір з […]

Чытаць далей
“Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці”. Размова з сям’ёй палітзняволенай Ірэны Бярнацкай

“Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці”. Размова з сям’ёй палітзняволенай Ірэны Бярнацкай

«За што мяне затрымліваць? Я нічога кепскага не зрабіла», – так казала родным на свой дзень народзінаў Ірэна Бярнацкая, кіраўніца лідскага аддзялення незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі. 24 сакавіка ёй споўнілася 55 гадоў, а на наступны дзень, 25 сакавіка, да яе дахаты прыйшлі сілавікі. Пасля ператрусу Ірэну прывезлі ў Менск, на допыт у Следчы камітэт, […]

Чытаць далей
Ксёндз Вячаслаў Барок. Адзінства і мір – ініцыятываў шмат, вынік малы

Ксёндз Вячаслаў Барок. Адзінства і мір – ініцыятываў шмат, вынік малы

Як чую, што хтосьці ў Беларусі пачынае гаварыць пра адзінства, асабіста я адразу насцярожваюся. Тое, што ў краіне на глебе грамадска-палітычнага крызісу  ёсць яўны падзел, гаварыць нават не прыходзіцца. Яго немагчыма схаваць, як відавочна і тое, што нават у самым рэжыме няма маналітнасці. Ды хто ведае, можа мы наогул стаім на парозе грамадзянскай вайны. Адзінства […]

Чытаць далей
Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. У пасяджэнні ўзялі ўдзел усе беларусія іерархі і Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасля выхаду на пенсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае […]

Чытаць далей
Педагог з 45-гадовым стажам пра здзекі ў магілёўскім ізалятары: “Яны зневажаліся самі”

Педагог з 45-гадовым стажам пра здзекі ў магілёўскім ізалятары: “Яны зневажаліся самі”

9 красавіка ў дом да Аляксандры Шастаковай — педагога з 45-гадовым стажам — прыйшлі сілавікі. “Маму затрымалі”, — напісаў тады яе сын Мікіта. Па якой справе, у якім працэсуальным статусе Аляксандра, некаторы час не было вядома. Да гэтага Шастакову ўжо судзілі за ўдзел у Маршы пенсіянераў. За тыдзень да затрымання Аляксандра прыходзіла ў студыю Еўрарадыё і расказвала пра свой удзел […]

Чытаць далей
Як беларусы 6 год моляцца за краіну ўдзень і ўначы. Тлумачыць Вольга Севярынец

Як беларусы 6 год моляцца за краіну ўдзень і ўначы. Тлумачыць Вольга Севярынец

Шэсьць год беларусы ўдзень і ўночы моляцца за сваю краіну. Як паўстала «Няспынная малітва за Беларусь», хто трывае начамі і ці падводзяць вынікі вялікага праекту, расказвае стваральніца ініцыятывы Вольга Севярынец. «Няспынная малітва за Беларусь» пачалася 12 красавіка 2015 году. З таго дня кожную гадзіну нехта моліцца за Беларусь — там, дзе ён ёсьць, так, як […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава