Па-беларуску
“Злодейство твоё обрушится на тебя”. Гісторыя валанцёркі, якая выходзіла на акцыі з цытатамі з Бібліі
Гамяльчанку Ларысу Сауціну судзілі за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Гомелі 27 верасня. Тады ўвесь Інтэрнэт абляцелі кадры, на якіх супрацоўнікі АМАП для разгону мірных дэманстрантаў выкарысталі светлашумавую ракетніцу і газ. Ларыса ў той дзень выйшла на пратэст з плакатам са словамі са Святога Пісання: “Вот гряду скоро, чтобы воздать каждому по делам его”. […]
Крымінальная справа распачата супраць Андрэя Аўсіевіча, сына гарадзенскага святара
5 траўня ў Telegram-канале МУС Беларусі з’явіўся ролік з гарадзенцам Андрэем Аўсіевічам: ён быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце, якія абразілі міліцыянтаў. «На 26-гадовага беспрацоўнага жыхара абласнога цэнтру выйшлі аператыўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК. У лістападзе і снежні мінулага года малады чалавек у дэструктыўных тэлеграм-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама пагражаў расправай міліцыянтам, уключаючы АМАП, іх […]
Беларускія прапаведнікі і палітыка
На мінулым тыдні на канале “Хрысьціянскай візіі” пачалося апытаньне пра тое, як прапаведнікі розных канфесій рэагуюць на палітычны крызіс у Беларусі. Трэба ўдакладніць, што гаворка ідзе не пра грамадскую пазіцыю сьвятароў і супольнасьцяў увогуле, а толькі пра тэмы, якія гучаць на пропаведзях падчас храмавых набажэнстваў. Апытаньне не прэтэндуе на паўнавартаснае сацыялагічнае дасьледваньне, але яго рэзультаты […]
Біскуп Буткевіч віншуе праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай
Напярэдадні свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным братам і сёстрам. У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша: Ваша Высокапраасвяшчэнства! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў […]
Наста Дашкевіч: “Як можна чалавеку зноў адмовіць у ягонай Боскай сутнасці? Аказалася, што можна”
Пра нялюдскія ўмовы ў ізалятары Мінскага раёна для затрыманых па палітычных артыкулах піша ў сваім фэйсбуку Наста Дашкевіч: яе мужа Змітра Дашкевіча затрымалі ў пятніцу, 23 красавіка, ля Курапат. Учора прайшоў суд, вырак — 20 сутак арышту. У нашай краіне прасцей быць алкаголікам і дэбашырам, чалавекам, які б’е сваю жонку ці заводзіць бойкі ў грамадскіх месцах, чым […]
Пратаярэй Георгі Рой: “Памолімся, каб мы ня сталі падобныя да людзей, якія заўтра будуць казаць “Распні!”
Пропаведзь пратаярэя Георгія Роя ў Пакроўскім кафедральным саборы ў Горадні: “У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа! Дарагія браты і сёстры, сёньня мы сьвяткуем Уваход Гасподні ў Ерусалім. Гасподзь дабравольна ідзе ў той горад, да тых людзей, якія Яго прыб’юць да Крыжа, якія будуць зьдзекавацца з Яго і заб’юць Яго. Ідзе бязгрэшны, каб прыняць […]
Малітвы за зняволеных – ад беларускага каталіцкага часопіса Ave Maria
Беларускі каталіцкі часопіс Ave Maria заклікае вернікаў маліцца за зняволеных. Рэдакцыя сабрала цэлы шэраг разнастайных малітваў за вязняў, які могуць паслужыць як дапаможны рэсурс для тых, чыё сэрца спачувае зняволеным і жадае іх вызвалення. Дарагія чытачы, у час, калі мы ўвайшлі ў святочны і радасны перыяд святкавання Уваскрасення Хрыстовага, давайце не будзем забывацца пра тых, […]
Православные священники и верующие реагируют на ответ митрополита Вениамина Павлу Северинцу
С момента, когда в августе 2020 митрополит Вениамин пришёл на минскую кафедру, к нему не раз обращались православные верующие с призывами отреагировать на происхоядщее в Беларуси беззаконие, в частности вступиться за политических заключённых и помочь пострадавшим от действий силовиков. Так в сентябре и декабре были составлены открытые письма митрополиту, собравшие 64 и 185 подписей соответственно, […]
Мітрапаліт Веніямін адказвае Паўлу Севярынцу наконт бела-чырвона-белага сцяга
Вольга Севярынец апублікавала адказ мітрапаліта Веніяміна яе мужу на яго зварот з просьбай заступіцца за бела-чырвона-белы сцяг і не дапусціць яго крыміналізацыі. “30 сакавіка 2021 г. №2-01/44. Севярынцу П.К. Мір Вам, Павел Канстанцінавіч! Вы заклікаеце не дапусціць, каб б-ч-б сцяг быў прызнаны экстрэмісцкім, яго Вы называеце “бел-чырвона-белым сцягам Хрыста”. Заўважым, што сцяг (флаг), герб і […]