Па-беларуску
Павел Севярынец павіншаваў Юзафа Станеўскага
Павел Севярынец даслаў у лісце з турмы віншаванне ксяндзу Юзафу Станеўскаму з нагоды абрання яго на пасаду арцыбіскупа.“Хвала Хрысту!Паважаны ксёндз арцыбіскуп Юзаф!Віншуем Вас з высокай годнасцю і адказнасцю, даручанай Вамнаступнікам Святога Пятра – і просім Божага дабраславення наВашым нялёгкім шляху.Вашыя папярэднікі шмат зрабілі дзеля таго, каб даручыць Вамбагатую спадчыну. Будзьце вартыя яе: гэта няпроста.Мы верым: […]
Тэлеграм-каналу «Хрысціянскай візіі» – 1 год
Працоўная група “Хрысьціянская візія” была арганізаваная 8 верасьня 2020, а ўжо 24 верасьня зьявіўся першы пост у гэтым тэлеграм-канале. За гэты год наш канал і іншыя сацыяльныя сеткі сабралі больш за 3000 чытачоў. Наша аўдыторыя вельмі актыўная і ўключаная, мы ўвесь час атрымліваем ад вас зваротную сувязь. Мы бачым, што нашы публікацыі цікавыя беларусам усіх […]
Жонкі і маці беларускіх палітвязняў напісалі ліст папу Рымскаму Францішку
Яго Святасці, Папу Францішку Ваша Святасць! Да Вас звяртаюцца сваякі палітычных зняволеных у Беларусі, якія аб’ядналіся ў грамадзянскую ініцыятыву «Вызваленне 2020». Звярнуцца да Вас нас вымусіла сітуацыя ў нашай любай Беларусі, той жахлівы гвалт і несправядлівасць, якія дзеяцца ў дачыненні да грамадзянаў нашай краіны, да нашых блізкіх. У турмах Беларусі апынуліся цяпер тысячы грамадзянаў толькі […]
Анархія і хрысціянства
У новым відэа на сваім канале ксёндз Вячаслаў Барок разважае пра падабенствы і адрозненні паміж палітычнай філасофіяй анархізму і сацыяльным навучаннем Каталіцкай царквы. “Мне зусім не зразумела, чаму безуладдзе і беззаконне ў Беларусі сёння ўтварыла палітычная ўлада, а ў вязніцах седзяць беларускія анархісты Дзядок, католік Емельянаў ды іншыя? Я хоць не анархіст, але перакананы: не […]
Статуя Божай Маці ў Жодзіна: для католікаў ці праваслаўных?
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці сітуацыі з адкрыццём статуі Багародзіцы на ўездзе ў Жодзіна, якую 17 верасня асвяціў мітрапаліт Мінскі Веніямін, і ля якой 19 верасня сабраліся памаліцца мясковыя каталіцкія вернікі. На сайце каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай апублікаваная нататка пад назвай “Адзінства ў Дзень адзінства не атрымалася” з наступным зместам: “Пасля прагляду гэтага відэа (асвячэння […]
Ксёндз аб усталяванай фігуры Божай Маці на ўездзе ў горад Жодзіна
Са слова ксяндза Міхаіла Цвячкоўскага ля нядаўна ўсталяванай фігуры Божай Маці на ўездзе ў горад Жодзіна: “Мы не называем гэтую фігуру абярэгам, бо толькі рэлігійна неадукаваны чалавек і язычнік можа так яе назваць. Мы называем гэтую фігуру сімвалам асобаў веруючых. Мы вельмі цешымся, што з дазволу гарадскіх уладаў гэтая фігура была адкрытая. Таксама 17-га верасня […]
Новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай
Як паведамляе афіцыйны партал Каталіцкай царквы ў Беларусі, на заканчэнне агульнабеларускіх урачыстасцяў, якія 17–18 верасня праходзілі ў Бялынічах на Магілёўшўчыне, новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прысвяціў Беларусь Маці Божай Бялыніцкай. Гэта адбылося ў прысутнасці ўсіх дзеючых каталіцкіх біскупаў Беларусі, а таксама прадстаўніка Папы Францішка нунцыя Антэ Ёзіча. Сайт catholic.by нагадвае гісторыю Бялыніцкай іконы Маці […]
Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах” – Вольга Севярынец
Сёння этапавалі сустаршыню БХД Паўла Севярынца. Ён будзе ў зняволенні там, дзе загінуў Вітольд Ашурак – Шклоў, ІК-17. Лісты цяпер трэба пісаць туды, бліжэйшыя два тыдні з пазнакай “каранцін”, пасля стане вядомы атрад. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д.8. На малюнку сын Паўла – Францішак. Гэты партрэт прыйшоў у апошнім лісце ад вязня з […]
Аб’яднаньне маладых хрысьціянскіх палітыкаў Еўропы заклікае ўзмацніць ціск на беларускія ўлады, каб спыніць тэрор
Як паведамляе Беларуская хрысціянская дэмакратыя, аб’яднанне Еўрапейскай хрысціянскай палітычнай моладзі (ECPYouth) па выніках Генеральнай Асамблеі ў жніўні прыняло заяву ў падтрымку беларускага народу. За яе прагаласавалі чальцы ECPYouth са Швейцарыі, Нідэрландаў, Малдовы, Украіны, Германіі, Славакіі і Грузіі. У заяве асуджаюцца таталітарныя тэндэнцыі ў Беларусі, калі нават спалучэнне белага і чырвонага колераў па-за законам, а таксама […]