Па-беларуску
Зварот беларускіх каталікоў да біскупаў
Шаноўныя каталіцкія біскупы Беларусі, у сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў, мы патрабуем склікаць пазачарговае паседжанне ККББ. Ва Украіне вайна – вы называеце гэта “канфлікт” і прапануеце маліцца. Але: 400 тыс уцекачоў з Украіны – вы маўчыце. Напад адбываецца з тэрыторыі Беларусі – вы […]
Затрымана каталіцкая верніца Людміла Паўлоўская
Пра гэта паведамляе актывіст Кастусь Шыталь спасылаючыся на сястру арыштаванай. Гадзіну таму Людміла змясціла фота вечнага агню ў Мінску з наступным допісам: “Які подзвіг і якога народа… Думкі аб тым, што я не ведаю, што гэта быў за подзвіг, што бараніў мой дзед? Зямлю? Сям’ю? Краіну? Дзяржаву? Народ? Як жа я хацела б яго спытаць […]
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае да малітвы за Украіну
Біскуп Аляксандар Яшэўскі – салезіянін, і ён штодзённа тэлефануе свайму сабрату па Ордэне – біскупу Віталію Крывіцкаму ў Кіеве. Магілёўскі біскуп прыводзіць словы аднаго спеву:“Борются, борются!Все по кругу борются, да не молятся”! Ягоны заклік да ўсіх:“Молімся з верай, молімся аднадушна і Бог пачуе нас!!!”.
Малітва за мір
Магутны Божа! Мы, Твае дзеці, усклікаем да Цябе, Айца ўсіх людзей, Бога любові, міру, праўды і справядлівасці! Праз прарока Твайго Ты сказаў – “Сын мой! Калі будуць грэшнікі схіляць цябе, кажучы: “Хадзем з намі, жывымі праглынем іх, як прадонне, набярэм усялякай каштоўнай маёмасці…”, Сын мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад іх шляхоў, […]
Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”
На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў (скарочана): “Сёння вайна зусім побач… У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі… Сёння мы зноў пачулі гэта […]
Гродзенскія манахіні ўсю ноч маліліся за мір ва Украіне
Сястра Клара Волчэк, прадстаўніца каталіцкай Кангрэгацыі назарэтанак, паведамляе пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook.
Дзяржаўны Сакратар папы: пачалася рассійская ваенная аперацыя на тэрыторыі Украіны
Дзяржаўны Сакратар папы: пачалася рассійская ваенная аперацыя на тэрыторыі Украіны У сваёй прамове Кардынал Паралін сказаў, што “трагічныя сцэнарыі якіх мы ўсе баяліся робяцца рэчаіснасцю”. Ён заклікаў уцягнутыя бакі “ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія прычыняць яшчэ большыя пакуты насельніцтву, дэстабілізуюць суіснаванне паміж дзяржавамі і дыскрэдытуюць міжнароднае права”.