Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Placeholder

Рыгор Кастусёў: “Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах”

Хрысціянская візія

“Я ўпэўнены, што Гасподзь зробіць усё неабходнае, што ў Яго сілах. Менавіта з Яго іменем я і трымаюся, перажываючы ўсе цяжкасці і болі”. Пісьменнік Аляксей Шэін паведаміў у сваім Фэйсбуку, што атрымаў чарговы ліст ад зняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык скардзіцца, што нягледзячы на анкалогію, яму дагэтуль адмаўляюць у хірургічным умяшальніцтве, хоць гэта […]

Чытаць далей
Placeholder

Ксёндз Вячаслаў Барок даў вялікае інтэрв’ю каналу “Жизнь-малина”

Вячаслаў Барок

На канале “Жизнь-малина” выйшла размова з ксяндзом Вячаславам Барком, сябрам Хрысціянскай візіі. Галоўнае пытанне выпуску: чаму ёсць Лукашэнка, калі ёсць Бог?

Чытаць далей
Місія групы “Хрысціянская візія” у сучасным палітычным крызісе ў Беларусі

Місія групы “Хрысціянская візія” у сучасным палітычным крызісе ў Беларусі

Хрысціянская візія

Агульны сацыяльны і палітычны кантэкст Беларускае грамадства пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года знаходзіцца ў стане сістэмнага палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу. Агульнанацыянальны дэмакратычны рух, які пачаў фармавацца вясной 2020 года, напярэдадні выбараў, нягледзячы на беспрэцэдэнтную ўцягнутасць насельніцтва ўсёй Беларусі ў мірныя акцыі пратэсту, мае ў краіне вельмі слабую інстытуцыйную базу. З прычыны рэпрэсій […]

Чытаць далей
Зрабіў мост, ставіў помнікі, дбаў пра царкву. Чым вядомы пэнсіянэр, якога арыштавалі за прапановы ў Канстытуцыю

Зрабіў мост, ставіў помнікі, дбаў пра царкву. Чым вядомы пэнсіянэр, якога арыштавалі за прапановы ў Канстытуцыю

Пракуратура санкцыянавала арышт на два месяцы для 68-гадовага Мікалая Віцікава зь Церухі Гомельскага раёну. Цяпер ён падазраваны ў крымінальнай справе аб «распальваньні варожасьці». Пэнсіянэр трапіў за краты пасьля таго, як аднёс у раённую газэту «Маяк» ліст з прапановамі ў Канстытуцыю. Газэта «Маяк» выпусьціла артыкул з нагоды затрыманьня Мікалая Віцікава, дзе зьдзекліва напісала пра яго так: «сельскі жыхар, які свае пасквілі разносіць ня горш за сэктанта», «правінцыйны […]

Чытаць далей
Placeholder

«Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду»

Хрысціянская візія

Наталля Абрашына-Жадаева – прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі БДУ эмацыйна выказалася на сваёй старонцы ў Фэйсбуку у падтрымку калегі Максіма Шундалава, якога прымусілі напісаць заяву на звальненне. «Больш за ўсё мяне збянтэжыла паведамленне, што калегі з іншых кафедраў пагадзіліся выконваць за яго яго нагрузку. Гэта як? Думаюць, што з імі так не паступяць, […]

Чытаць далей
Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!

Традыцыі кнігадрукаваня на землях ВКЛ — 500 год!

Хрысціянская візія

У 1522 годзе Францыск Скарына выдаў у Вільні “Малую падарожную кніжку” — першую друкаваную кнігу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Выданне ўяўляла сабой Псалтыр з дадатковымі малітвамі і пасхаліяй. Сёння па ўсёй Еўропе прайшлі малітвы з гэтай нагоды. 2022 год у Літве абвешчаны годам Скарыны. Гэты юбілей належыць і нам, беларусам: у эпоху Скарыны ўся […]

Чытаць далей
Placeholder

Папа перадасць 100 000 € на карысць мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю

Хрысціянская візія

Праз тыдзень пасля візіту Сяргея Алейніка ў Ватыкан было абвешчана, што папа перадасць 100 тысяч еўра “на карысць групы мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю”. Цікава, што ў паведамленні ўзгадваецца таксама Caritas Польшча і ніводная арганізацыя з Беларусі. Як вядома, частка мігрантаў з беларускай мяжы апынулася на тэрыторыі Польшчы. У кастрычніку польская памежная служба паведамляла […]

Чытаць далей
Placeholder

У гарадах Еўропы пройдуць “скарынаўскія” набажэнствы з нагоды 500-годдзя кнігадрукавання на землях ВКЛ

Хрысціянская візія

20 студзеня ў каталіцкіх храмах Мінска, Полацка і шэрагу гарадоў Еўропы пройдуць урачыстыя набажэнствы, на якіх будзе згадана імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выдання Скарынам “Малой падарожнай кніжкі” — першага друкаванага малітоўніка на старабеларускай мове. Святкаванне гэтай даты дасць нагоду беларусам на Радзіме і ў дыяспары шчыльней згуртавацца вакол […]

Чытаць далей
Placeholder

Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні.

Хрысціянская візія

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Сёння, 14 студзеня, у горадзе Магілёве моцны ўраган узнішчыў частку даху старажытнай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дома Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца.Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава