Па-беларуску
Прадстаўніца групы “Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч ў эфіры DW Belarus
Новая Канстытуцыя, за якую прапануецца галасаваць на рэферэндуме 27 лютага, яшчэ больш аддаліць грамадства Беларусі ад таго народаўладдзя, пра якое зараз настойліва кажа прапаганда. Так адзначыла ў эфіры DW Belarus эксперт па канстытуцыйным праве, прадстаўніца групы “Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч. ➡️ Глядзець відэа Больш аналітыкі па дапаўненнях у Канстытуцыю — на аўтарскім канале Наталлі Васілевіч: […]
Пра пакаянне фальсіфікатараў і пра “нераскаяны камунізм”
Ксёндз Барок з Арцёмам Ткачуком удзельнікам кампаніі #католікнефальсіфікуе на выбарах у 2020г. Шчыры беларус і сумленны грамадзянін, які вядома адседзіў свае суткі ў 2021г.Да таго ж ён палітолаг і місіянер. Працаваў год на місіях у Камеруне. Актыўны вернік, валанцёр шмат якіх праектаў. Бацька і муж. Працавіты айцішнік, які знаходзіць час і месца на малітву. 01:35 […]
Чаму праваслаўная царква губляе прыхаджан
Праваслаўны святар Валянцін, якія служыць на адным з Менскіх прыходаў разважае ў калонцы для “Хрысціянскай візіі” пра тое, чаму праваслаўная царква імкліва губляе прыхаджан. Сакавік 2020 года стаў пачаткам кардынальных зменаў у жыцці грамадства і Царквы ў Беларусі. І цяпер сітуацыя ў Беларускай Праваслаўнай Царкве застаецца даволі складанай. Не прэтэндуючы на асвятленне поўнай карціны, хачу […]
Каго баяцца беларусы: Бога ці д’ябла?
Страх. Мы баімся таго, чаго не ведаем. Мы баімся тады, калі маем што згубіць.Мы баімся, калі ведаем што можа паўтарыцца падзея, якая раней прычыняла нам боль.Ёсць страхі меньшыя, а ёсць страхі з характырыстыкай “панічная атака”. Дзіўна аднак, што чалавек часам баіцца зусім не таго, чаго варта баяцца.А яшчэ больш дзіўна, што нярэдка мы баімся Бога […]
У Лондане асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе
У нядзелю 6 лютага ў Лондане ля беларускай грэка-каталіцкай царквы св. Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа у прысутнасці вялікай грамады суайчыннікаў быў асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе. Першапачаткова гэты мемарыял знаходзіўся насупраць беларускай амбасады ў Лондане, а цяпер ён будзе існаваць на тэрыторыі беларускага […]
Справядлівасць ці міласэрнасць? Развагі пратаярэя Георгія Роя ў сённяшнюю нядзелю пра Закхея, якая папярэднічае падрыхтоўцы да Вялікага Посту
“Мытар – прадажны служка акупацыйнай улады. Гвалтам і пагрозамі ён збірае падаткі са сваіх суайчыннікаў. Яго ўласны заробак – тое, што бярэцца звыш вызначанага памеру падатку. У вачах людзей мытар – здраднік і крывапійца. Мытары часта спрычыняліся да страты ізраільцянамі маёмасці, свабоды і нават жыцця. Мытараў ненавідзелі.Закхей, пра якога мы сёння чытаем у Евангеллі, быў […]
Чальцы групы “Хрысціянская візія” смуткуюць з нагоды спачыну легендарнага пастыра Эрнста Сабілы
Студэнтам Сабіла быў арыштаваны пав. арт. 72-Б Крымінальнага кодэксу БССР («Актыўная агітацыя з ужываннем нацыянальных і рэлігійных забабонаў»). Гэта адбылося ў 1951 годзе. Ён некалькі месяцаў правёў у турме КДБ (т.зв. «Амерыканцы»), перажыў катаванні і быў асуджаны на расстрэлу, які быў заменены на 25 гадоў канцлагераў. Збегшы з лагеру, прайшоў па тайзе каля 700 кіламетраў, […]
Арыштаваны праваабаронца і грэка-каталіцкі вернік Алесь Капуцкі
Праваабаронца і грэка-каталіцкі вернік Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак, паведамляе Еўрарадыё. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Маладзечне. Капуцкі быў затрыманы 17 снежня мінулага года. Яго кожны раз караюць адміністрацыйным арыштам за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацсетках. Цяпер жа 15 сутак далі за іх “захоўванне з мэтай распаўсюду”. Адвакат […]
Аднаўленне часовага Мемарыялу ў памяць беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Беларусі! ЛОНДАН
Дарагія землякі, родныя нашы Беларусы ! Запрашаем далучыцца да аднаўлення часовага Мемарыялу ў памяць беларусаў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Беларусі! Давайце кветкамі ўшануем іх памяць! Адкрыццё мемарыялу арганізуецца беларускай дыяспарай у гэтую Нядзелю 06.02 15:00 ля Беларускай царквы, паўночны Лондан. 📌 КАЛІ: Нядзеля, 06.02.2022 , 15:00📍 ДЗЕ: St. Cyril of Turau Belarusian Catholic […]