Па-беларуску
Ксёндз Канстанцін Анашка: “Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі”
Марыянін з Мінску напісаў: “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь і каталіцкі святар, выступаю супраць саўдзелу Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Я патрабую вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў вайне. Зусім нядаўна ў Росіцы мы ўспаміналі страшэнную трагедыю вайны і мужную ахвяру […]
Зварот беларускіх каталікоў да біскупаў
Шаноўныя каталіцкія біскупы Беларусі, у сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў, мы патрабуем склікаць пазачарговае паседжанне ККББ. Ва Украіне вайна – вы называеце гэта “канфлікт” і прапануеце маліцца. Але: 400 тыс уцекачоў з Украіны – вы маўчыце. Напад адбываецца з тэрыторыі Беларусі – вы […]
Затрымана каталіцкая верніца Людміла Паўлоўская
Пра гэта паведамляе актывіст Кастусь Шыталь спасылаючыся на сястру арыштаванай. Гадзіну таму Людміла змясціла фота вечнага агню ў Мінску з наступным допісам: “Які подзвіг і якога народа… Думкі аб тым, што я не ведаю, што гэта быў за подзвіг, што бараніў мой дзед? Зямлю? Сям’ю? Краіну? Дзяржаву? Народ? Як жа я хацела б яго спытаць […]
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заклікае да малітвы за Украіну
Біскуп Аляксандар Яшэўскі – салезіянін, і ён штодзённа тэлефануе свайму сабрату па Ордэне – біскупу Віталію Крывіцкаму ў Кіеве. Магілёўскі біскуп прыводзіць словы аднаго спеву:“Борются, борются!Все по кругу борются, да не молятся”! Ягоны заклік да ўсіх:“Молімся з верай, молімся аднадушна і Бог пачуе нас!!!”.
Малітва за мір
Магутны Божа! Мы, Твае дзеці, усклікаем да Цябе, Айца ўсіх людзей, Бога любові, міру, праўды і справядлівасці! Праз прарока Твайго Ты сказаў – “Сын мой! Калі будуць грэшнікі схіляць цябе, кажучы: “Хадзем з намі, жывымі праглынем іх, як прадонне, набярэм усялякай каштоўнай маёмасці…”, Сын мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад іх шляхоў, […]
Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”
На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў (скарочана): “Сёння вайна зусім побач… У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі… Сёння мы зноў пачулі гэта […]
Гродзенскія манахіні ўсю ноч маліліся за мір ва Украіне
Сястра Клара Волчэк, прадстаўніца каталіцкай Кангрэгацыі назарэтанак, паведамляе пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook.