Па-беларуску
Тракельcкі санктуарый: дзяржаўныя ільготы за лаяльнасць?
«Касцёл і дзяржава ідуць поплеч, прытрымліваючыся аднолькавых каштоўнасцей – клопату аб чалавеку, міру і згоды». З такой назвай у жніўні 2020 года ў прарэжымных медыя разыйшлося інтэрв’ю з кс. Ежы Бяганскім, кусташам (“захавальнікам”) санктуарыя ў Тракелях. Гэты тэкст многія каталікі ўспрынялі тады як падтрымку Лукашэнкі перад надыходзячымі выбарамі. Супраца тракельскага святара з уладамі з таго […]
Ксёндз Кулік: “Біскуп абмяркоўваў маю справу з прадстаўнікамі дзяржавы і нунцыятурай Ватыкану”
Амерыканскі каталіцкі партал OSV News апублікаваў артыкул пра актуальны стан Касцёла ў Беларусі. Журналіст Джонатан Лаксмур атрымаў каментарый ад нядаўна арыштаванага кс. Андрэя Куліка і прэсавага сакратара ККББ кс. Юрыя Санько. Аўтар прыходзіць да высновы, што “ўмовы для беларускіх католікаў пагаршаюцца”. ???? “Нікому б не пажадаў такога — ніводнай гадзіны ў такім месцы”, — падзяліўся сваім досведам […]
Дзень народзінаў палітвязня Мікіты Каваленкі
Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Мікіта Каваленка, яму спаўняецца 36 гадоў. Гэта ягоны малюнак, які ён даслаў з турмы. Мікіта Мікалаевіч Каваленка – вернік адной з баптысцкіх цэркваў Менска і адзін з найлепшых адмыслоўцаў па рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. Мікіта жыве ў Фаніпалі, ён быў затрыманы 24 студзеня 2023 года падчас аблавы на […]
7 сутак арышту ў ксяндза Вячаслава Адамовіча
З’явілася пастанова Мёрскага суда ад 29 мая ў дачыненні да мясцовага ксяндза, па якой можна вызначыць, што гаворка ідзе пра пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) Вячаслава Адамовіча. Нагадаем, ён быў затрыманы 25 мая (тады былі затрыманы яшчэ адзін ксёндз і грэка-каталіцкі святар). Згодна з пастановай святар […]
Да 35-й гадавіны адкрыцьця Курапатаў
Напярэдадні 3 чэрвеня, 35-й гадавіны адкрыцьця Курапатаў там ізноў ідзе Крыжалом. Працаўнікі, верагодна, лясгасу Менскага раёну, якому належыць знакамітае урочышча, высякаюць дрэвы, што падаюць на крыжы, а лясгасаўцы спакойна сядзяць на зьнесеных крыжах падчас перапынкаў у працы. Таксама ў Курапатах заўважаныя шматлікія акты вандалізму. Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку прадстаўнік беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега. […]
Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 сутак. Будслаўскія ўрачыстасці ён правядзе за кратамі
Сёння суд у Полацку асудзіў протапрэзбітара паводле артыкулаў 19.11 і 24.23. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 сутак і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён. Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Нагадаем, што былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, […]
Дыскусія “Удзел хрысціян у палітыцы” і прэзентацыя беларускага перакладу “сацыяльных” энцыклік адбудуцца ў Варшаве 7 чэрвеня
У якасці дыскутантаў выступяць ксёндз Вячаслаў Барок, святар Аляксандр Кухта і пастар Кшыштаф Зарэмба. Яны абмяркуюць, ці павінны хрысціяне быць актыўнымі ў грамадскім жыцці і ў палітыцы і на якіх прынцыпах павінен грунтавацца такі ўдзел. Тры энцыклікі Rerum Novarum, Graves de Communi Re і Quadragesimo anno, якія ўпершыню публікуюцца на беларускай мове, былі выдадзеныя ў […]
«Хрысціянская візія» на слуханнях у Еўрапарламенце
31 траўня ў Еўрапарламенце адбыліся слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах прыгнёту: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны», якія былі праведзеныя ў суарганізацыі з групай “Хрысціянская візія”. На мерапрыемстве з дакладамі выступілі святары Уладзімір Драбышэўскі (праваслаўны) і Вячаслаў Барок (каталік), якія пацярпелі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі, былі арыштаваныя, а потым вымушаныя выехаць з Беларусі. […]
«Малітвы нам вельмі дапамагалі»
Віталь Казлоўскі ў СІЗА на Валадарскага быў сукамернікам экс-дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава. Ён расказаў пра стасункі з журналістам-палітвязнем і яго рэлігійныя погляды: — Штораніцы і штовечар пэўны час ён праводзіў у малітве перад абразком. Малітвы нам вельмі дапамагалі. Я каталік, ён праваслаўны. Мы маліліся ў адзін час, і я ведаю, што ён прасіў заступніцтва ня […]