Па-беларуску
Яшчэ адну пажылую верніцу з віцебскай глыбінкі будуць судзіць за абразу Лукашэнкі
У свой час грамадскасць ускалыхнула навіна пра затрыманне былой настаўніцы, каталічкі з Міёр Эмы Сцепулёнак. Яе затрымалі ў 2021-м па «справе Зэльцэра», далі два гады калоніі па двух артыкулах КК — за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Менавіта ў гэтых двух артыкулах вінавацяць 64-гадовую жыхарку в. Гурынава […]
Рашэннем суда Міёрскага раёну ад 16 жніўня 2023 года тэлеграм-канал Хрысціянскай візіі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі
Рашэннем суда Міёрскага раёну ад 16 жніўня 2023 года тэлеграм-канал Хрысціянскай візіі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі (праўда, у спісе матэрыялаў нас назвалі з памылкамі). Улічвайце гэта, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце туды ехаць. Выконвайце меры бяспекі. У нас, нагадаем, ёсць сацсеткі, да якіх пакуль сілавікі не дабраліся. Instagram «Хрысціянская Візія» facebook «Хрысціянская Візія» vkontakte «Хрысціянская […]
Ксёндз з Шчучыншчыны Антоні Адамовіч атрымаў арышт
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют». Судзілі пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску па арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Нагадаем, 13 жніўня яго выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Пасля праверкі і была, падобна, заведзена адміністрацыйная справа.
Сілавікі разагналі каталіцкі скаўцкі летнік пад Навагрудкам
У мясцовых прапагандысцкіх тэлеграм-каналах пытанні выклікалі шэўроны ўдзельнікаў летніка — і яны паскардзіліся ўладам. Улады, як адзначаюць гэтыя каналы, правялі “прафілактычную гутарку”, пасля чаго скаўты былі вымушаныя пакінуць месца правядзення летніка. @christianvision
На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч
Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус. Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам […]
Грэка-каталіцкаму верніку Барысу Хамайду далі 15 сутак арышту
Нагадаем, яго затрымалі за вокладку пашпарта з Пагоняй, калі ён ехаў удзельнічаць у пілігрымцы ўшанавання памяці росіцкіх мучанікаў. Пра вынік суда над ім паведамляе «Наша Ніва». За што менавіта ён атрымаў 15 сутак арышту, пакуль невядома.
Верніку не далі паўдзельнічаць у штогодняй пілігрымцы. Сілавікам не спадабалася вокладка пашпарта
Віцебскі актывіст і грэка-каталіцкі вернік Барыс Хамайда вядомы далека за мяжамі свайго горада. Ён штогод удзельнічае ў пілігрымцы. Адправіўся ён і ў гэтым годзе — у веску Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ладзяцца ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мясцовых мучанікаў-марыянаў. Але яго затрымалі памежнікі. Росіца знаходзіцца недалёк ад памежжа з Латвіяй. Таму там яны вядуць […]
У гомельскай калоніі далі загад прыбраць іконы з пакояў ПВР
У тэлеграм-канале былой палітзняволенай журналісткі Волькі Класкоўскай з’явіліся сведчанні пра тое, што ў ПК-4 (Гомель) намеснік начальніка Станіслаў Кавалёў даў распараджэнне пра тое, каб прыбралі іконы з пакояў ПВР усе царкоўныя выявы. Актыў з асуджаных выканаў загад у чэрвені, аднёс усе рэлігійныя выявы у турэмную царкву.
Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску
Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі менскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц «Белсату», сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары. Па інфармацыі Хрысціянскай Візіі, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю […]