Па-беларуску
Інтэрвію «Хрысціянскай візіі» з «зоркай» Інстытута тэалогіі БДУ і палітычным уцекачом Аляксандрам Ражковым: «Здавалася, што перамога хутка»
Аляксандр Ражкоў – беларускі праваслаўны багаслоў, выпускнік Інстытута тэалогіі Белдзяржуніверсітэта, даследнік творчасці Аляксандра Дугіна, хіратанісаны ў чытара Мітрапалітам Веніямінам. Улетку 2023 года перажыў палітычны ўціск, адсядзеў 13 сутак на Акрэсціна і вымушаны быў стаць палітычным уцекачом. – Саша, ты скончыў Інстытут тэалогіі БДУ, працаваў у Акадэміі навук, быў царкоўнаслужыцелем у праваслаўным прыходзе ў Мінску, чытаў […]
“Літаратурны акт супраціву”: Евангелічная Царква ў Германіі (EKD) падтрымала выданне аўдыёкнігі Максіма Знака “Зекамерон”
Перад Калядамі Евангелічная царква Германіі нагадвае людзям пра лёс больш за паўтары тысячы палітвязняў, якія нявінна знаходзяцца ў турмах Беларусі. Востра і іранічна, з горкім, але не злым гумарам, кароткія назіранні аўтара Максіма Знака распавядаюць пра штодзённасць беларускага турэмнага свету, пра годнасць і самасцвярджэнне, пра ціхае і гучнае вар’яценне. Аўдыёкнігу “Зекамерон” у нямецкім перакладзе начытаў […]
Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў адкрылася ў Любліне
«Хрысціянская Візія» ў супрацы з Цэнтрам культуры ў Любліне ўчора адкрыла выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай. На выставе прадстаўлены 274 з больш за 600 прац удзельніцы нашай супольнасці. Выстава праходзіць у межах тэатральнага фестываля «Блізкі Усход», у якім бярэ ўдзел мноства беларускіх творацаў тэатру і культурных дезячаў (Праграма фестываля). Падчас адкрыцця выставы быў […]
Народныя амбасады Беларусі: Гастролі Свята-Елісавецінскага манастыра ў Італіі
Народныя амбасады звярнулі ўвагу, што мінскі манастыр гастралюе па Італіі. Амбасадары стварылі ліст, каб спыніць магчымасць заробку манастыра ў Італіі. Ліст трэба даслаць па адрасах, пазначаных у публікацыі. Справаздача аб дзейнасці манастыра па-італьянску.
Katolik.life: кс. Акалатовічу прад’яўлена абвінавачванне
Паводле інфармацыі выдання святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца. Таксама невядома што валожынскаму пробашчу ставіцца ў віну.
Менскія ўлады: Касцёл Сымона і Алены зачынены, бо рэканструкцыя. Надоўга
Касцёл святых Сымона і Алены ў Менску не працуе, паколькі там адбываецца рэканструкцыя ў выніку невялікага пажара, што здарыўся болей за год таму. Гэта вынікае з кароткага паведамлення, якое апублікавала адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы. «Проект реконструкции здания Костела Святых Симеона и Елены, по ул.Советская в г.Минске запущен в работу. Здание костела в настоящий момент закрыто […]
Затрыманы віцебскі пастар царквы хрысціян поўнага евангелля Іван Вялічка
Абставіны затрымання невядомыя.
Нунцый Ёзіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Алейнікам
Паведамляецца, што “адбыўся абмен меркаваннямі па міжнароднай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце высілкаў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў”. Таксама ў прэс-рэлізе МЗС ужылі стандартнае паведамленне якое падсумоўвае сустрэчы нунцыя і міністра – “бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам”. Візіт нунуцыя ў МЗС адбыўся праз тыдзень пасля арышту кс. Генрыха […]
Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста
Сёння стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце. Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі. Прычыны затрымання святара невядомыя. […]