Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў атрымаў за «экстрэмізм» штраф

Каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў атрымаў за «экстрэмізм» штраф

Хрысціянская візія

Сілавікі, нагадаем, не змаглі запісаць з вяскоўцам з Шумілінскага раёну пакаяльнае відэа. Сталі вядомыя вынікі яго затрымання. Яго судзіла, меркавана, суддзя суда Шумілінскага раёну Сініцкая Алена. Яна аштрафавала маладога чалавека на 555 рублёў. Нагодай стала тое, што ў сацсеткі «Вконтакте» мужчына размясціў фотаздымак з лагатыпам «ТUT.BY» і публікацыю «Zerkalo.io».

Чытаць далей
Затрыманы гродзенскі праваслаўны вернік

Затрыманы гродзенскі праваслаўны вернік

Хрысціянская візія

4 студзеня ў Гродна быў затрыманы завадчанін Максім Коршак, паведамляе «Наша Ніва». Хлопца абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога». Максім Коршак — беларускамоўны гродзенец з праваслаўнай сям’і. Мае рэпутацыю шчырага і сумленнага чалавека. Наведваў набажэнствы ў Занёманскай Свята-Уладзімірскай царкве.

Чытаць далей
9 студзеня ў Белведэры адбылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай

9 студзеня ў Белведэры адбылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай

Хрысціянская візія

У Палацы польскіх прэзыдэнтаў учора адбыўся прыём для беларусаў. Прэзідэнт Анджэй Дуда і прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская выступілі з кароткім словам да прадстаўнікоў дыяспары. Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі і беларускія, і польскія палітыкі, праходзіла выстава партрэтаў сяброўкі «Хрысціянскай Візіі» мастачкі Ксішы Ангелавай.На скарочанай выставе былі прадстаўлены партрэты лідэраў беларускай апазіцыі, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні. […]

Чытаць далей
Арыштаваны пастар Верамейкаўскай пратэстанцкай абшчыны ЕХБ Раман Раждзественскі

Арыштаваны пастар Верамейкаўскай пратэстанцкай абшчыны ЕХБ Раман Раждзественскі

Хрысціянская візія

БСДП (Грамада) паведаміла, што ў Чэрыкаве быў асуджаны на 14 сутак адміністрацыйнага арышту Раман Раждественскі. Нагода — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У сакавіку 2022 года яго таксама затрымлівалі, тады па такім жа артыкуле яму далі штраф і канфіскавалі ноўтбук.

Чытаць далей
Сацсеткі ксяндза Вячаслава Барка прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі

Сацсеткі ксяндза Вячаслава Барка прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі

Хрысціянская візія

Гэта фэйсбук, ютуб і тэлеграм-канал святара. Адпаведнае рашэнне прыняў 26 снежня 2023 года суд Чыгуначнага раёну г. Віцебска. Раней розныя відэаролікі з удзелам ксяндза неаднаразова ўжо дадаваліся ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Чытаць далей
Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў

Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў

Хрысціянская візія

У тэлеграм-канале віцебскіх сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым. Сілавікі не змаглі зняць з ім «пакаяннае» відэа, мужчына адмовіўся каментаваць на камеру. Арцём Кабылкоў паходзіць з Ульскай парафіі, з’яўляецца актыўным вернікам, ходзіць у пілігрымкі, быў членам моладзевага душпастырства і пэўны час навучаўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Хлопец жыў у невялічкай вёсачцы ў Віцебскай вобласці. «Спадзяюся мае […]

Чытаць далей
За «экстрэмізм» затрыманыя каталіцкія вернікі

За «экстрэмізм» затрыманыя каталіцкія вернікі

Хрысціянская візія

У Лідзе затрыманы бард Сяргей Чарняк. Яшчэ два тыдні таму яго брутальна выводзілі з працоўнага месца. Цяпер вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак, меркавана, па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). А ў Паставах за гэты ж артыкул на 555 руб. аштрафавалі выхавальніцу Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна Наталлю Сідлярэвіч. Таксама ў […]

Чытаць далей
Не развівацца, а спрабаваць выжыць. Што чакае цэрквы ў 2024 годзе

Не развівацца, а спрабаваць выжыць. Што чакае цэрквы ў 2024 годзе

Хрысціянская візія

Каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч адзначыла ў каментары «Белсату», што ўся рэлігійная сфера Беларусі цяпер пад вялікім ціскам пастаянных рэпрэсіяў. Але рэжым спрабуе ціснуць на святароў і пастараў «цішком», каб інфармацыя не трапляла ў медыі. Паводле эксперткі, самы зручны для рэжыму від ціску заключаецца ў тым, каб рэлігійныя арганізацыі займаліся самацэнзурай, самыя адмаўляліся ад некаторых […]

Чытаць далей
Палітзняволенай прызнана Кацярына Цэван

Палітзняволенай прызнана Кацярына Цэван

Хрысціянская візія

Палітзняволенай прызнана Кацярына Цэван — пры затрыманні сілавікі ёй ставілі ў віну выкананне рэлігійнага гімна «Магутны Божа» Па сцвярджэнні праўладных тэлеграм-каналаў яна спявала вядомы гімн на прыступках філармоніі ў жніўні 2020 года. Кацярына ўтрымліваецца ў СІЗА. Разгляд справы прызначаны на 27 снежня 2023 года ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Капцэвіч.

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава